І сказаў ён Язэпу: «Калі табе Бог аб’явіў усё, што ты сказаў, то ці змагу знайсці мудрэйшага, падобнага да цябе?
ВЫСЛОЎІ 6:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто ж чужаложыць з жанчынаю, неразумны той; згубіць душу сваю той, хто робіць гэта. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто чужаложыць з жанчынаю, той бязглузды; загубіць душу сваю той, хто гэтак чыніць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А хто пералюбнічае з жанчынаю, у таго няма розуму; той губіць душу сваю, хто робіць такое; |
І сказаў ён Язэпу: «Калі табе Бог аб’явіў усё, што ты сказаў, то ці змагу знайсці мудрэйшага, падобнага да цябе?
Вусны справядлівага павучаюць вельмі многіх; а той, хто бязглузды, памрэ ад беднасці сэрца.
Хто пагарджае сябрам сваім, той бедны на разважлівасць, а разважлівы чалавек будзе маўчаць.
Хто сваю зямлю апрацоўвае — насыціцца хлебам, а хто ганяецца за прывідамі — неразумны.
Праходзіў я праз поле лянівага чалавека і праз вінаграднік чалавека, пазбаўленага розуму:
А хто адносна мяне зграшыць, той пакалечыць душу сваю: усе, хто ненавідзіць мяне, — смерць любяць».
“Паслухай, народ без розуму і без сэрца, якія, маючы вочы, не бачаць, маючы вушы, не чуюць.
Сталіся яны коньмі адкормленымі і неакілзанымі, кожны ржэ на жонку бліжняга свайго.
Адкіньце ад сябе ўсе грахі свае, у якіх жылі, і стварыце сабе новае сэрца і новы дух. І навошта мелі б вы паміраць, дом Ізраэля?
Няхай ва ўсіх будзе ў пашане шлюб і ложак беззаганны, бо распуснікаў і чужаложнікаў судзіць будзе Бог.