Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 7:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 бачу я сярод моладзі юнака неразумнага,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 і ўбачыў сярод неразумных, заўважыў сярод маладых людзей юнака легкадумнага,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 і ўбачыў сярод нявопытных, угледзеў сярод маладых людзей неразумнага юнака,

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 7:7
24 Крыжаваныя спасылкі  

Вока чужаложніка чакае цемры, кажучы: “Не ўбачыць мяне вока”, і хавае ён твар свой.


Абвяшчэнне слоў Тваіх прасвятляе і дае разуменне малым.


Ад ускрайкаў нябёсаў — пачатак шляху яго, і схіл яго — аж да іх ускрайкаў, і няма таго, што ўхілілася б ад цеплыні яго.


«Дакуль жа, невукі, будзеце любіць невуцтва, а насмешнікі — жадаць для сябе высмейвання, і недасведчаныя — ненавідзець навукі?


Адступніцтва невукаў заб’е іх, а нядбаласць бязглуздых загубіць іх.


каб простым людзям прыдаць кемлівасці, юнаку — ведаў і развагі.


У вуснах мудрага знаходзіцца мудрасць, а розгі — на спіне таго, хто не мае сэрца.


Хто сваю зямлю апрацоўвае — насыціцца хлебам, а хто ганяецца за прывідамі — неразумны.


Легкаверны верыць кожнаму слову, а разважлівы абдумвае крокі свае.


Легкаверныя авалодваюцца бязглуздасцю, а разважлівыя вызначаюцца ведамі.


Дзе няма ведаў, душы няма дабра, і хто паспешлівы ў нагах — памыляецца.


Калі насмешнік збіты, то і просты чалавек паразумнее; а калі ўпікнеш мудраму, ён зразумее настаўленне.


Разважлівы бачыць ліха і хаваецца; легкаверныя ідуць туды, і ім чыніцца шкода.


Праходзіў я праз поле лянівага чалавека і праз вінаграднік чалавека, пазбаўленага розуму:


Хітры, што бачыць ліха, — хаваецца; а легкаверныя, што ідуць да яго, — караюцца.


Сыне мой, звярніся да мудрасці маёй і нахілі вуха сваё да разважлівасці маёй,


Захавай, сыне мой, пастановы бацькі свайго і не адкідай запавету маці сваёй;


Хто ж чужаложыць з жанчынаю, неразумны той; згубіць душу сваю той, хто робіць гэта.


Пазнайце, прастакі, мудрасць, а неразумныя — звярніце ўвагу;


«Хто бязглузды, хай звернецца да мяне». А неразумнаму сказала яна:


«Калі ёсць хто просты чалавек, хай прыйдзе да мяне!» А неразумнаму казала:


“Бо неразумны народ Мой, не ведаюць Мяне; сыны дурныя і безразважныя; мудрыя, каб чыніць ліхоцце, але добрага рабіць не ўмеюць”.


А Ён сказаў: «І вы таксама яшчэ без розуму?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы