Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 6:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Хто чужаложыць з жанчынаю, той бязглузды; загубіць душу сваю той, хто гэтак чыніць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 А хто пералюбнічае з жанчынаю, у таго няма розуму; той губіць душу сваю, хто робіць такое;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Хто ж чужаложыць з жанчынаю, неразумны той; згубіць душу сваю той, хто робіць гэта.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 6:32
25 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў фараон Язэпу: «Пасьля таго, як Бог паведаміў табе ўсё гэта, няма нікога такога кемлівага і мудрага, як ты.


Ня будзеш чужаложыць.


У вуснах разумнага знаходзіцца мудрасьць, а кій — на сьпіне бязглуздага.


Вусны праведнага пасьвяць многіх, а бязглуздыя паміраюць ад нястачы розуму.


Той, хто пазбаўлены розуму, пагарджае бліжнім сваім, а чалавек разумны захоўвае мір.


Хто абрабляе зямлю сваю, той насыціцца хлебам, а хто ганяецца за марнасьцю, той ня мае розуму.


прыхіляючы вуха тваё да мудрасьці і схіляючы сэрца тваё да разважлівасьці,


Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму,


Біцьцё і сорам знойдзе ён сабе, і ганьба яго ня змыецца,


і ўбачыў сярод неразумных, заўважыў сярод маладых людзей юнака легкадумнага,


а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».


«Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:


“Паслухай гэта, прашу, народ бяз розуму і бяз сэрца, які мае вочы, і ня бачыць, мае вушы, і ня чуе.


Яны сталіся як коні незацугляныя, кожны іржэ да жонкі бліжняга свайго.


Адкіньце ад сябе ўсе злачынствы свае, праз якія вы бунтаваліся [супраць Мяне], і ўчыніце сабе сэрца новае і дух новы. Навошта вы маеце паміраць, дом Ізраіля?


Ты сам сябе зьнішчыў, Ізраіль, бо ў-ва Мне дапамога твая.


Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы