Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.
АДКРЫЦЦЁ 3:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Я тых, якіх люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівым і навярніся. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я тых, каго люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівы і навярніся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Каго Я люблю, тых выкрываю і караю. Дык вось будзь руплівы і пакайся. |
Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.
Хто адкідае настаўленне — адцураецца душы сваёй; а хто слухае папрокі — уладар сэрца [свайго].
Пакарай мяне, Госпадзе, але па законе ды не ў гневе Тваім, каб часам не абярнуў Ты мяне ў нішто.
Надарма караў Я сыноў вашых: навукі яны не прынялі. Прарокаў вашых паглынуў меч ваш, быццам леў-спусташальнік.
бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб збавіць цябе. Бо Я прыгатую знішчэнне ўсім народам, па якіх Я рассеяў цябе; але цябе не аддам на знішчэнне, пакараю, аднак, цябе па законе і не пашкадую цябе, быццам бязгрэшнага».
Слухаў Я і пачуў перасяленца Эфраіма: «Пакараў Ты мяне, і я навучаны, як нерахманае цяля. Навярні мяне, і я навярнуся, бо Ты — Госпад, Бог мой!
І ты скажаш ім: «Гэта народ, які не паслухаў голасу Госпада, Бога свайго, ды не прыняў павучання. Знікла праўда, прапала з іх вуснаў!»
Не слухае ён голасу, не прымае перасцярогі; не спадзяецца на Госпада, не туліцца да свайго Бога.
быццам няведамыя, ды вядомыя, быццам паміраючыя, а, вось, жывём, быццам караныя, але не забітыя на смерць,
Гэта вось, што вы засмуткавалі дзеля Бога, выклікала ў вас гэткую руплівасць, а якую абарону, а якое абурэнне, а якую боязь, а якую тугу, а які клопат ды гатоўнасць прыняць адплату. Таму ва ўсім паказаліся вы беззаганнымі ў гэтай справе.
Дык разважай у сэрцы сваім, што, як чалавек гадуе сына свайго, так Госпад, Бог твой, гадаваў цябе,
Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.
Шчасны чалавек, які выстаіць у спакусе, бо па выпрабаванні атрымае вянок жыцця, які абяцае Бог тым, што любяць Яго.
Памятай тады, адкуль ты ўпаў, і навярніся, і выконвай першыя ўчынкі. Інакш бо прыйду да цябе хутка і зрушу твой светач са свайго месца, калі не навернешся.