Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 7:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 І ты скажаш ім: «Гэта народ, які не паслухаў голасу Госпада, Бога свайго, ды не прыняў павучання. Знікла праўда, прапала з іх вуснаў!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 І ты скажаш ім: “Гэта народ, які не паслухаў голасу ГОСПАДА, Бога свайго, і не прыняў настаўленьня”. Зьнікла праўда, счэзла з вуснаў іхніх!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 Тады скажы ім: вось народ, які ня слухае голасу Госпада Бога свайго і ня прымае настаўленьняў! Ня стала ў іх ісьціны, - яна адабрана ад вуснаў іх.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 7:28
21 Крыжаваныя спасылкі  

Выратуй мяне, Госпадзе, бо святы знямогся, бо мала стала верных сярод сыноў чалавечых.


Ты ж ненавідзіш павучанне і адкідаеш словы Мае назад.


Шанаванне Госпада ёсць аснова ведаў. Мудрасці і навучання адцураюцца бязглуздыя.


Бо народ — бунтаўнічы, ды сыны — лгуны, сыны, якія не хочуць слухаць закон Госпада.


Вярнуліся яны да даўнейшых беззаконняў бацькоў сваіх, якія не хацелі слухаць словы Мае, і яны пайшлі за багамі чужымі, каб ім служыць; дом Ізраэля і дом Юды зламалі дамову Маю, якую заключыў Я з бацькамі іх».


«Але яны не слухалі, і не прыхілілі вуха сваё, але зрабілі цвёрдым карак свой, каб не слухаць Мяне і не ўспрымаць павучанне.


Надарма караў Я сыноў вашых: навукі яны не прынялі. Прарокаў вашых паглынуў меч ваш, быццам леў-спусташальнік.


І павярнуліся яны да Мяне спінаю, а не тварам, хаця Я вучыў іх, падымаючыся на досвітку і навучаючы, ды яны не хацелі слухаць, каб успрыняць навучанне.


“Абыдзіце кругом вуліцы Ерузаліма, агледзьце і прасачыце, і пашукайце на плошчах яго, ці знойдзеце чалавека, ці ёсць такі, хто чыніў бы па справядлівасці ды шукаў праўды, і Я буду да яго літасцівы.


Госпадзе, ці ж вочы Твае не пазіраюць на праўду? Ты апанаваў іх горам, а яны не бядуюць, знішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць павучанне; закамянілі твары свае горш за скалу, не хочуць навярнуцца.


«І паставіў Я назіральнікаў над вамі: “Слухайце гукі трубы!” Але яны адказалі: “Не будзем слухаць!”


Усе яны — першыя бунтаўнікі, жывуць крывадушна. Яны — медзь і жалеза, псуюць усё.


Вучыся, Ерузалім, каб часам не адступілася душа Мая ад цябе, каб часам Я не перамяніў цябе ў пустыню, зямлю бязлюдную».


Слухайце слова Госпада, сыны Ізраэля, бо суд у Госпада з жыхарамі зямлі: бо няма праўды, і няма міласэрнасці, ды няма на зямлі пазнання Бога.


Не слухае ён голасу, не прымае перасцярогі; не спадзяецца на Госпада, не туліцца да свайго Бога.


Я казаў: “Бойся цяпер Мяне, прымі настаўленне! І не знікне з яго вачэй усё, за што Я яго пакараў”. Аднак спяшаліся яны апаганьваць усе ўчынкі свае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы