І сказаў Госпад Ною: «Увайдзі ты з усёю сям’ёй тваёй у арку; бо ўбачыў Я, што ты справядлівы ў гэтым пакаленні перада Мною.
ІСАІ 26:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ідзі, народзе мой, увайдзі ў святліцы свае, зачыні дзверы свае за сабой! Схавайся на малую хвілінку, пакуль не праміне гнеў [Яго]. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ідзі, народзе мой, увайдзі ў пакоі свае, зачыні дзьверы свае за сабою! Схавайся на малую хвілінку, пакуль праміне гнеў Ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ідзі, народзе мой, увайдзі ў пакоі твае і замкні за сабою дзьверы твае, схавайся на хвіліну, пакуль ня мінецца гнеў; |
І сказаў Госпад Ною: «Увайдзі ты з усёю сям’ёй тваёй у арку; бо ўбачыў Я, што ты справядлівы ў гэтым пакаленні перада Мною.
І яны ўвайшлі ў арку, самец і самка з усякага цела, як Бог загадаў яму; і Госпад зачыніў арку звонку.
О, каб Ты схаваў мяне ў апраметнай і захаваў мяне, пакуль не міне абурэнне Тваё, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш!
Бо схавае Ён мяне ў ліхі дзень у палатцы Сваёй. Скрые Ён мяне ў патаемнасці шатра Свайго, на скале Ён узвысіў мяне.
Якое вялікае мноства Тваіх даброццяў, Госпадзе, якія Ты прыхаваў для тых, хто спадзяецца на Цябе. Ты ўчыніў [гэта] для тых, якія спадзяюцца на Цябе перад абліччам сыноў чалавечых.
Кіраўніку хору. Паводле «Не руйнуй». Давідаў. Міктам. Калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.
Злітуйся нада мною, Божа, злітуйся нада мной, бо ў Цябе шукае абароны душа мая. У засені крылаў Тваіх буду шукаць прытулку, пакуль не міне нядоля.
Агорне Ён цябе Сваімі крыламі, і пад пер’ем Яго схаваешся; шчыт і заслона — праўда Яго.
Наймацнейшая цытадэль — імя Госпада; да яе спяшаецца справядлівы, і там ён узвысіцца.
Яшчэ хвілінка малая, і спыніцца абурэнне Маё і гнеў Мой [павернецца] на іх загубу».
прыходзяць з далёкіх краін, ад небасхілу, Госпад і сродкі Яго гневу, каб спустошыць усю зямлю.
Бо Госпад гарыць гневам супраць усіх паганаў і абураны на ўсё войска іх; прызначыў Ён іх на вынішчэнне і аддаў іх на загубу.
Уклаў Я словы Мае ў вусны твае і ў засені рукі Сваёй схаваў цябе, перад тым як расцягваў нябёсы і асноўваў зямлю і калі казаў Сіёну: “Ты — мой народ!”»
Звярні ўвагу, людзе Мой, і, народы, паслухайце Мяне, бо закон выйдзе ад Мяне і прысуд Мой пастаўлю як святло для народаў.
Убачыце, і будзе радавацца сэрца ваша, і косці вашы набяруць свежасці, як мурог, ды рука Госпадава аб’явіцца на паслугачах Яго, а гнеў — на Яго ворагах.
І насычу душу святароў тлустасцю, а народ Мой будзе напоўнены дабротамі Маімі», — кажа Госпад.
але даў ім толькі такі загад: “Слухайце голас Мой, і Я буду вам Богам, а вы будзеце Мне народам. Хадзіце кожнаю дарогаю, якою вам загадаю, каб вам добра вялося”.
Таму гэта кажа Госпад Бог: «Таму што Я выгнаў іх да народаў і рассыпаў іх па зямлі, буду для іх святыняй невялікай ў тых землях, у якія прыбылі».
І цар будзе дзейнічаць па волі сваёй, і будзе ўзвышацца, і будзе ўзвялічвацца над усімі багамі, і супраць Бога багоў будзе гаварыць рэчы дзіўныя, і яму пашанцуе, пакуль не прыйдзе гнеў; бо што вырашана — споўніцца.
Шукайце Госпада, усе пакорныя зямлі, якія спаўняюць закон Яго; шукайце справядлівасці, шукайце пакоры, можа, як-небудзь схаваецеся ў дзень абурэння Госпада.
Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш тых, якія да цябе пасланы. Колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як кураводка збірае пісклянят сваіх пад крылы, а ты не захацеў.
А ты, калі будзеш маліцца, увайдзі ў свой пакой і, зачыніўшы дзверы, маліся да Айца свайго ў скрытасці. А Айцец твой, Які бачыць скрытае, узнагародзіць цябе яўна.
Бо караткачасовае, лёгкае гора наша творыць нам важкую славу ў празмерным вечным узвышэнні.