Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Псальм. Песня на ўрачыстасць пасвячэння святыні. Давідаў.

2 Буду ўзвялічваць Цябе, Госпадзе, бо Ты выцягнуў мяне і не даў ворагам маім пацяшацца з мяне.

3 Госпадзе, Божа мой, я ўсклікаў да Цябе, і Ты аздаравіў мяне.

4 Госпадзе, Ты вывеў з пекла душу маю, ажывіў мяне, каб не сышоў я ў магілу.

5 Спявайце псальмы Госпаду, святыя Яго, і падзяку складайце на ўспамін святасці Яго,

6 бо гнеў Яго — на імгненне, і жыццё — у зычлівасці Яго. Увечары трывае плач, а на золаку — радасць.

7 А я сказаў у бестурботнасці маёй: «Не пахіснуся навек».

8 Госпадзе, у зычлівасці Тваёй Ты аздобіў цнотай мяне, Ты схаваў аблічча Тваё, і я ўстрывожыўся.

9 Да Цябе я, Госпадзе, клікаў і да Бога майго звяртаўся.

10 Што за карысць з крыві маёй ды ад сыходу майго ў парахненне? Ці ж пыл будзе вызнаваць Цябе, ці ж будзе праўду Тваю абвяшчаць?

11 Пачуў Госпад і злітаваўся нада мною, Госпад стаўся памочнікам маім.

12 Ты замяніў нараканне маё ў скокі, парваў зрэб’е маё і радасцю падперазаў мяне,

13 каб спявала Табе хвала мая і не маўчала. Госпадзе, Божа мой, вечна буду праслаўляць Цябе.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы