Ці ж твая пустая гаворка прымусіць людзей маўчаць і не будзе каму спыніць цябе, калі ты пасміхаешся з іншымі?
ЁВА 12:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той, хто высмейваецца сваім сябрам, як я, будзе прызываць Бога, і Ён выслухае яго; але будзе высмейвацца беззаганнасць справядлівага. Біблія (пераклад А.Бокуна) Насьмешкай я стаўся для сяброў маіх, што я клічу Бога, каб Ён выслухаў мяне. Сьмешная праведнасьць нявіннага [чалавека]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьмешышчам зрабіўся я свайму сябру, я, хто заклікаў Бога, і каму Ён адказваў, пасьмешышчам - чалавек праведны, беспахібны. |
Ці ж твая пустая гаворка прымусіць людзей маўчаць і не будзе каму спыніць цябе, калі ты пасміхаешся з іншымі?
Свяцільнік занядбаны ў думках тых, якія жывуць бяспечна, прыгатаваны для тых, хто хістаецца ў хадзе.
Яны разявілі на мяне пашчы свае, і, наракаючы, б’юць мяне ў сківіцу, і, сабраўшыся разам, — супраць мяне.
Цяпер жа смяюцца з мяне маладзейшыя за мяне гадамі, бацькоў якіх не лічыў я годнымі паставіць побач з сабакамі стада майго;
Рабавалі і не спыняліся, спакушалі мяне, здзекаваліся з мяне з пагардаю, скрыгаталі зубамі сваімі супраць мяне.
Будзе клікаць мяне, і Я выслухаю яго, у бядзе Я разам з ім, вырву яго і ўслаўлю яго.
«Звёў Ты мяне, Госпадзе, і я даўся звесціся, Ты быў дужэйшы за мяне і перамог, стаўся я пасмяяннем на цэлы дзень, усе насміхаюцца з мяне.
“Пакліч Мяне, і Я выслухаю цябе і абвяшчу табе справы вялікія і недасяжныя, якіх ты не ведаеш”.
і, сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву; і далі Яму трысціну ў правую руку; і, укленчыўшы перад Ім, здзекаваліся з Яго, кажучы: «Радуйся, Цар Юдэйскі!»
І смяяліся з Яго. Ісус жа, адправіўшы ўсіх, бярэ з Сабой бацьку і маці дзяўчынкі і тых, што з Ім былі, і ўваходзіць туды, дзе ляжала дзяўчынка.
Пачуўшы пра ўваскрэсенне мёртвых, адны насміхаліся, а іншыя казалі: «Паслухаем цябе пра гэта іншым разам».