ВЫСЛОЎІ 1:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем? Біблія (пераклад В. Сёмухі) «Дакуль, немысьлі, любіцьмеце невуцтва? дакуль пакепнікі будуць кепствам цешыцца? дакуль бязглуздыя будуць ненавідзець навуку? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Дакуль жа, невукі, будзеце любіць невуцтва, а насмешнікі — жадаць для сябе высмейвання, і недасведчаныя — ненавідзець навукі? |
Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,
I ўвайшлі Майсей і Аарон да фараона, і сказалі яму: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: “Дакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перада Мною? Адпусьці народ Мой, і яны будуць служыць Мне.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Як доўга будзеце адмаўляцца захоўваць прыказаньні Мае і законы Мае?
Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.
Калі караюць насьмешніка, неразумны стаецца мудрэйшым, і калі мудрага вучаць, ён здабывае веданьне.
І ты скажаш: «Чаму я зьненавідзеў настаўленьне, і сэрца маё ўзгардзіла дакараньнем.
Навучыцеся, неразумныя, цьвярозаму мысьленьню, і вы, бязглуздыя, прыдбайце сэрца разумнае.
чужалоствы твае і іржаньне тваё, бессаромнасьць распусты тваёй. На ўзгорках і на полі Я бачыў брыдоты твае. Гора табе, Ерусалім, ня хочаш быць ачышчаны! Як доўга яшчэ [чакаць]?»
Абмый ад ліхоты сэрца тваё, Ерусалім, каб ты быў уратаваны! Дакуль жа будуць у табе думкі твае нягодныя?
«Дакуль гэтая грамада ліхая будзе наракаць на Мяне? Я пачуў нараканьні сыноў Ізраіля, якімі яны наракаюць супраць Мяне.
Ісус жа, адказваючы, сказаў: «О, пакаленьне бязьвернае і сапсаванае! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас? Прывядзіце яго да Мяне сюды».
Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі.
Пайдзіце ж, навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў не праведнікаў, але грэшнікаў клікаць да навяртаньня».
кажучы: «Каб і ты хоць у гэты дзень твой зразумеў, што дзеля супакою твайго! Але цяпер гэта схавана ад вачэй тваіх.
Бо кожны, хто робіць благое, ненавідзіць сьвятло і не ідзе да сьвятла, каб не былі дакараныя ўчынкі ягоныя.
разумеючы спачатку, што ў апошнія дні прыйдуць лаяльнікі, якія ходзяць паводле сваіх уласных пажаданьняў,
І Дух, і нявеста кажуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І той, хто смагне, няхай прыходзіць, і той, хто хоча, няхай бярэ ваду жыцьця дарма.