Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




АДКРЫЦЦЁ 22:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І Дух, і нявеста кажуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І той, хто смагне, няхай прыходзіць, і той, хто хоча, няхай бярэ ваду жыцьця дарма.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І Дух і нявеста кажуць: прыйдзі! Спрагнены хай прыходзіць, і, хто жадае, няхай бярэ ваду жыцьця задарам.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 І Дух і нявеста клічуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І хто смагне, няхай прыйдзе; хто жадае, хай бярэ ваду жыцця дарма.

Глядзіце раздзел Копія




АДКРЫЦЦЁ 22:17
29 Крыжаваныя спасылкі  

Хто ж вып’е ваду, якую Я яму дам, ня будзе смагнуць ніколі, але вада, якую Я дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, якая цячэ ў жыцьцё вечнае».


І сказаў мне: «Сталася. Я — Альфа і Амэга, Пачатак і Канец. Таму, хто смагне, Я дам з крыніцы вады жыцьця дарма.


А ў апошні вялікі дзень сьвята Ісус стаяў і ўсклікнуў, кажучы: «Калі хто смагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е.


І вы з радасьцю будзеце чэрпаць ваду з крыніцаў збаўленьня.


Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Калі б ты ведала дар Божы і Хто кажа табе: “Дай Мне піць”, то ты прасіла б у Яго, і Ён даў бы табе вады жывое».


Анёл ГОСПАДА ставіць табар вакол тых, якія баяцца Яго, і ратуе іх.


Доме Якуба! Хадземце і будзем хадзіць у сьвятле ГОСПАДА.


І паказаў ён мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як крышталь, якая выходзіла з пасаду Бога і Ягняці.


І прыйшоў да мяне адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чараў, напоўненых сямю апошнімі плягамі, і загаварыў са мною, кажучы: «Хадзем, пакажу табе жанчыну, нявесту Ягняці».


І я, Ян, убачыў горад сьвяты, новы Ерусалім, які зыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны як нявеста, аздобленая дзеля мужа свайго.


атрымліваючы апраўданьне дарма ласкай Ягонай праз адкупленьне ў Хрысьце Ісусе,


І пойдуць народы шматлікія, і скажуць: «Хадземце, узыйдзем на гару ГОСПАДА і ў Дом Бога Якубавага, і няхай Ён навучыць нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць па сьцеж­ках Ягоных, бо з Сыёну выйдзе Закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму».


Я, Ісус, паслаў анёла Майго засьведчыць вам гэта ў цэрквах. Я — корань і род Давіда, зорка сьветлая і ранішняя».


Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам. Таму, хто пераможа, Я дам есьці ад дрэва жыцьця, што пасярод раю Божага”.


Яны будуць пытацца пра шлях на Сыён, і [зьвернуць] абліччы свае да яго: “Хадземце, злучымся з ГОСПАДАМ запаветам вечным, якога не забудзем”.


А мы атрымалі ня духа сьвету, але Духа, Які ад Бога, каб ведаць, што падаравана нам ад Бога.


І пойдуць шмат народаў, і скажуць: «Пойдзем і ўзыйдзем на гару ГОСПАДА і ў Дом Бога Якубавага, і Ён навучыць нас шляхам Сваім, і мы будзем хадзіць па сьцежках Ягоных». Бо з Сыёну выйдзе закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму.


«Пайдзіце, пабачце Чалавека, Які сказаў мне ўсё, што я зрабіла. Ці не Хрыстос гэта?»


І ён завёў мяне да ўваходу ў Дом [Божы]. І вось, вада выцякала з-пад парогу Дому [Божага] на ўсход, бо пярэдні бок Дому гэтага [быў] на ўсход; а вада выцякала з-пад правага боку Дому, з паўднёвага боку ад ахвярніка.


Гаворыць Яму жанчына: «Пане! У Цябе і зачарпнуць няма чым, а калодзеж глыбокі. Дык адкуль у Цябе вада жывая?


бо Ягня, Які пасярод пасаду, будзе пасьвіць іх і вадзіць іх да жывых крыніцаў водаў, і абатрэ Бог усякую сьлязіну з вачэй іхніх».


І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “Адгэтуль шчасьлівыя мёртвыя, якія паміраюць у Госпадзе. Так, — кажа Дух, — каб яны супачылі ад працаў сваіх, і справы іхнія ідуць за імі”».


І пачулі двое вучняў ягоных, як казаў гэта, і пайшлі за Ісусам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы