МАЦЬВЕЯ 23:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна)37 Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)37 Ерусаліме, Ерусаліме, што забіваеш прарокаў і каменьнем пабіваеш пасланых да цябе! колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не схацелі! Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)37 Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш тых, якія да цябе пасланы. Колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як кураводка збірае пісклянят сваіх пад крылы, а ты не захацеў. Глядзіце раздзел |
І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: "Адвярніцеся, прашу, кожны ад шляху свайго ліхога і выпраўце ўчынкі вашыя, і не хадзіце за іншымі багамі, каб служыць ім, і будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым". Але вы не прыхілілі вуха сваё і не паслухаліся Мяне.