Гнеў ягоны разрывае і б’е мяне, скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.
ЁВА 6:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо стрэлы Усемагутнага ў-ва мне, і атруту іхнюю п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо стрэлы Ўсемагутнага ўва мне; яд іх п'е дух мой; жудасьці Божыя паўсталі супроць мяне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо стрэлы Усемагутнага ўва мне, і атруту іх п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне. |
Гнеў ягоны разрывае і б’е мяне, скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.
І прыйшлі разам дружыны Ягоныя, і рыхтуюць валы супраць мяне, і акружылі аблогаю намёт мой.
Жахі агарнулі мяне; як вецер зьнікла веліч мая, і збаўленьне маё, як хмара, праляцела.
Саграшыў я, дык што маю зрабіць Табе, бо Ты дасьледуеш чалавека? Чаму зрабіў Ты, што я зрабіўся ворагам для Цябе, і сам сабе стаўся невыносным?
Пасьпяшайся, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ! Чэзьне дух мой! Не хавай жа аблічча Твайго ад мяне, каб ня стаўся я падобным да таго, хто зыходзіць у магілу.
І загрымеў у небе ГОСПАД, і Найвышэйшы падаў голас Свой, град і вугольле вогненнае.
Бо яны кнулі ліхое супраць Цябе, надумалі зламыснае, якое не змаглі [зьдзейсьніць],
І ў велічы Тваёй мей посьпех, сядзь [пераможна] са словам праўды і лагоднай праведнасьці, і правіца Твая няхай навучыць цябе страху [Божаму].
Колькі разоў пойдзе [навала], схопіць вас, бо будзе яна праходзіць кожную раніцу, і ўдзень, і ўначы, і будзеце з жахам чуць вестку [гэтую].
Нацягнуў лук Свой, як вораг, выставіў правіцу Сваю, як прыгнятальнік, і забіў усё што было каштоўнае для вока; у намёце дачкі Сыёну выліў гнеў Свой, як агонь.
І а дзявятай гадзіне Ісус загаласіў моцным голасам, кажучы: «Элёі, элёі, ламма сабахтані», што перакладаецца: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»
Дык, ведаючы страх Госпадавы, мы пераконваем людзей, а для Бога мы яўныя, і спадзяюся, што і для вашых сумленьняў яўныя.
Я напаю крывёю стрэлы Мае, і меч Мой насыціцца мясам, крывёй забітых і палонных, галовамі варожых правадыроў!”
А яна казала ім: «Не называйце мяне Наомі, але называйце мяне Мара, бо вялікай горыччу напоўніў мяне Усемагутны.