Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ЁВА 16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Ёў 16

1 І адказаў Ёў, і сказаў:

2 «Часта я чуў такія рэчы! Усе вы — марныя пацяшыцелі.

3 Ня маюць канца пустыя словы, і што змусіла цябе так адказваць?

4 І я падобна як вы гаварыў бы, калі б было ў душы вашай тое, што ў маёй. І вёў бы я пра вас гаворку, і ківаў бы на вас галавой сваёй,

5 і падбадзёрваў бы вас вуснамі сваімі, і ня стрымліваў бы губы свае.

6 Калі буду гаварыць, не суцішу болю майго, і калі замаўчу, не адыйдзе ён ад мяне.

7 Цяпер замучыў мяне боль мой, спустошыў усю грамаду маю.

8 Зморшчкі мае сьведчаць супраць мяне, паўстае слабасьць мая супраць мяне, дакараючы мяне.

9 Гнеў ягоны разрывае і б’е мяне, скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.

10 Яны разьзявілі на мяне пашчы свае, і, лаючыся, б’юць мяне па твары, і зьбіраюцца ра­зам супраць мяне.

11 Аддаў мяне Бог злачынцы, у рукі ліхадзеяў выдаў мяне.

12 Я быў спакойны, але Ён устрос мяне, схапіў мяне за шыю і раструшчыў мяне, і зрабіў мяне як цэль для Сябе.

13 Акружылі мяне лучнікі Ягоныя, Ён разрывае ныркі мае і, не шкадуючы, жоўць маю выліў на зямлю.

14 Ён робіць у-ва мне вылом за выломам, бяжыць на мяне, як волат.

15 Зрэбніцу апрануў я на скуру маю і схіліў да зямлі галаву маю.

16 Твар мой пачырванеў ад плачу, вочы мае агарнуў цень сьмяротны,

17 хоць рукі мае ня сквапныя, і чыстая малітва мая.

18 О, зямля! Не закрый крыві маёй, і няхай лямант мой не замаўчыць у табе.

19 Бо вось, цяпер у небе Сьведка мой, і Заступнік мой — на вышынях.

20 Насьміхаюцца нада мною бліжнія мае, да Бога ліе сьлёзы вока маё.

21 О, каб чалавек мог судзіцца з Богам, як судзіцца сын чалавечы з бліжнім сваім,

22 бо мінуць палічаныя гады, і я пайду шляхам, з якога няма вяртаньня.

Сачыце за намі:



Аб'явы