Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 6:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Бо стрэлы Ўсемагутнага ўва мне; яд іх п'е дух мой; жудасьці Божыя паўсталі супроць мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Бо стрэлы Усемагутнага ў-ва мне, і атруту іхнюю п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Бо стрэлы Усемагутнага ўва мне, і атруту іх п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 6:4
30 Крыжаваныя спасылкі  

Я сказаў: пільнавацьмуся дарогі сваёй, каб маім языком не грашыць; цугляцьму я вусны мае, пакуль бязбожны перада мною.


Жахі памкнуліся на мяне; як вецер, разьвеялася веліч мая, і шчасьце маё адляцела, як воблака.


Дух чалавека пераносіць яго немачы; а прыгнечаны дух - хто можа ўмацаваць яго.


Працягні з вышыні руку Тваю, збаві мяне і ўратуй ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынскіх,


На дзявятай гадзіне ўскрыкнуў Ісус моцным голасам: «Элоі, Элоі! ламма савахфані!», што азначае: «Божа, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў?».


Хто ў віхуры пабівае мяне і памнажае бязьвінна раны мае,


І вось, ведаючы страх Гасподні, мы настаўляем на розум людзей, а Богу мы адкрытыя; спадзяюся, што адкрытыя і вашым сумленьням.


Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.


Не адыходзь ад мяне, бо блізіцца скруха, а памочніка няма.


і ад наўмысных утрымай раба Твайго, каб не завалодалі мною. Тады я буду беззаганны і чысты ад вялікай разбэшчанасьці.


калі хто не навяртаецца, Ён вострыць Свой меч, напінае Свой лук і цаляе зь яго;


бо страшная мне кара ад Бога: перад веліччу Яго ня ўстояў бы я.


Хай яго вочы ўбачаць няшчасьце ягонае, і хай ён сам п'е ад гневу Ўсеўладнага.


напаю стрэлы Маёю крывёю, і меч Мой насыціцца целам, крывёю забітых і палонных, галовамі правадыроў ворага.


Яна сказала ім: не называйце мяне Наэмінь, а называйце мяне Мараю, бо Ўсемагутны спаслаў мне вялікую гароту;


Зьмяіны яд ён смокча; усьмерціць яго язык зьмяіны.


Ці павінен я маніць на праўду маю? Мая рана нявылечная бязь віны».


Як толькі ён пойдзе, - схопіць вас; а халадзіць будзе кожнае раніцы, дзень і ноч, і адна чутка пра яго будзе сеяць жуду.


напяў лук Свой, як непрыяцель, накіраваў правіцу Сваю, як вораг, і забіў усё, вачам вабнае; на палатку дачкі Сіёна выліў лютасьць Сваю, як агонь.


Калі я зграшыў, дык што я зраблю Табе, вартавы людзей! Навошта Ты паставіў мяне супраціўцам Сабе, што аж я зрабіўся самому сабе лішні?


Гнеў Ягоны турзае і варагуе супроць мяне, скрыгоча на мяне зубамі сваімі; непрыяцель мой вострыць на мяне вочы свае.


Палкі Ягоныя прыйшлі разам і скіравалі дарогу сваю да мяне і разьмясьціліся вакол намёта майго.


Я быў нямы і безгалосы і маўчаў нават пра добрае; і жальба мая памацнела,


Сэрца ведае горыч сваю, і чужынец ня дзеліць радасьці ягонай.


Толькі супроць мяне Ён зьвяртае руку Сваю кожнага дня;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы