Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 21

1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

2 ГОСПАДЗЕ! У моцы Тваёй будзе радавацца валадар, у збаўленьні Тваім ён вельмі ўсьцешыцца.

3 Ты даў яму жаданьне сэрца ягонага, і просьбам вуснаў ягоных Ты не адмовіў. (Сэлях)

4 Бо Ты сустрэў яго дабраслаўленьнем дабра, усклаў яму на галаву карону з найчысьцейшага золата.

5 Жыцьцё ён прасіў у Цябе, Ты даў яму доўгасьць дзён на вякі вечныя.

6 Вялікая слава ягоная ў збаўленьні Тваім; годнасьць і веліч Ты ўзлажыў на яго.

7 Бо Ты даў яму дабраслаўленьне вечнае, Ты разьвесяліў яго радасьцю перад абліччам Тваім.

8 Бо валадар спадзяецца на ГОСПАДА і праз міласэр­насьць Найвышэйшага не пахісьнецца.

9 Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе тых, якія ненавідзяць Цябе.

10 Ты зробіш з іх печ вогненную ў час [зьяўленьня] аблічча Твайго; ГОСПАД у гневе Сваім выгубіць іх, і агонь зжарэ іх.

11 Ты зьнішчыш плод іхні на зямлі і насеньне іхняе — спасярод сыноў чалавечых.

12 Бо яны кнулі ліхое супраць Цябе, надумалі зламыснае, якое не змаглі [зьдзейсьніць],

13 бо Ты павернеш іх наўцёкі, нацягнеш лук Твой супраць аблічча іхняга.

14 Узьніміся, ГОСПАДЗЕ, у моцы Тваёй! Мы будзем сьпяваць і выслаўляць магутнасьць Тваю.

Сачыце за намі:



Аб'явы