ЁВА 3:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер спаў бы я моўчкі, і адпачываў бы ў-ва сьне сваім Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цяпер ляжаў бы я і спачываў: спаў бы, і было б мне спакойна Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цяпер вось маўчаў бы я ў супакоі і адпачываў бы ўва сне сваім |
Ты сьціскаеш яго, і ён адыходзіць у вечнасьць, зьмяняеш аблічча ягонае і адсылаеш яго.
Я сам убачу Яго, і вочы мае, а ня іншага, будуць аглядаць Яго. Прагнуць [гэтага] ныркі мае ў нутры маім.
Няхай забудзецца пра яго ўлоньне [маці], і няхай смакуюць цела ягонае чэрві, няхай не застаецца памяці пра яго, але як дрэва няхай зломіцца беззаконьнік.
Чаму Ты не прабачыш грэху майго і чаму не адкінеш віны маёй? Бо хутка я засну ў парахне, і калі раніцаю будзеш шукаць мяне, ня знойдзеш».
Усё, што можа зрабіць рука твая, рабі паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма ані справаў, ані разуменьня, ані веданьня, ані мудрасьці.
Ляжаць яны не пры волатах, якія пападалі з неабрэзанымі, якія ў поўнай зброі баявой зыйшлі ў адхлань, якім палажылі мячы іхнія пад галовы, і беззаконьні іхнія — на костках іхніх, бо былі яны страхам для волатаў у зямлі жывых.