ЁВА 26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)Ёў 26 1 І адказаў Ёў, і сказаў: 2 «Як ты дапамог кволаму, і як падтрымаў рамяно бясьсільнае! 3 Якую ты даў параду нямудраму і выявіў цьвярозы розум для многіх! 4 Каго ты навучыў словам сваім, і які дух выходзіць з цябе? 5 Рэфаімы дрыжаць пад водамі, і тыя, што жывуць разам з імі. 6 Адхлань адкрытая перад Ім, і няма заслоны для Абадону. 7 Ён расьцягнуў поўнач над пусткаю і павесіў зямлю на нічым. 8 Ён укладае воды ў аблокі Свае, і хмары ня рвуцца ад іх [цяжару]. 9 Ён закрывае поўню месяца і расьцягнуў над ім хмару Сваю. 10 Ён пазначыў мяжу на абліччы вады, аж да мяжы між сьвятлом і цемраю. 11 Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Ягонага. 12 Магутнасьцю Сваёю Ён супакойвае мора, і мудрасьцю Сваёй Ён зьнішчыў Рагава. 13 Дух Ягоны распагоджвае неба, і рука Ягоная нішчыць зьмея, які ўцякае. 14 Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?» |