ПСАЛТЫР 27:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чакай Госпада, паводзь сябе мужна, і няхай гартуецца сэрца тваё, і чакай Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА! |
ГІМЭЛЬ. Бо ўсе тыя, што трымаюцца Цябе, не будуць засаромлены. Засаромлены будуць тыя, што чыняць бязвер’е дзеля марнасці.
Любіце Госпада, усе святыя Яго! Верных захоўвае Госпад, а тым, што ў пыхлівасці ходзяць, аддае з лішкам.
КОФ. Чакай Госпада і пільнуй шлях Яго, і Ён узвысіць цябе, каб атрымаў ты ў спадчыну зямлю; калі будуць знішчаны грэшнікі, ты ўбачыш.
ДАЛЕТ. Скарыся ў Госпадзе і ўскладзі на Яго ўсю надзею; не зайздросць таму, хто мае шанец на шляху сваім, чалавеку, які чыніць падкопы.
Вось, задумваюць яны спіхнуць мяне з вышыні маёй, захапляюцца маной. Вуснамі сваімі дабраслаўляюць, а сэрцам праклінаюць.
І скажуць у той дзень: “Вось Ён, Той Самы Бог наш, мы чакалі Яго, каб Ён збавіў нас; Той Самы Госпад, мы трымаліся Яго: будзем цешыцца і радавацца са збаўлення Яго”».
Таксама на сцежцы прысудаў Тваіх, Госпадзе, спадзяёмся на Цябе. Да імя Твайго і да памяці пра Цябе — прагненне душы!
Таму чакае Госпад, каб злітавацца над вамі, і з той прычыны будзе ўзвялічвацца, шкадуючы вас, што Госпад — Бог справядлівасці, шчасныя ўсе, якія чакаюць Яго.
Тыя ж, што даверыліся Госпаду, адновяць сілу, атрымаюць, як арлы, крылы, пабягуць і не стомяцца, пойдуць і не саслабеюць.
І буду чакаць Госпада, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, я буду спадзявацца на Яго.
Бо гэтае бачанне на вызначаны час, але здзейсніцца яно ў канцы, не падмане; хоць і замарудзіць, але чакай яго, бо яно споўніцца абавязкова.
І вось, у той час быў у Ерузаліме чалавек, на імя Сімяон, і быў ён справядлівы, і баяўся Бога, і чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы быў на ім.
Яна, вось, прыйшоўшы ў тую пару, славіла Госпада і расказвала аб Ім усім, якія чакалі адкуплення ў Ерузаліме.
Тамтэйшыя браты, дачуўшыся пра нас, выйшлі нам насустрач да Апіевай плошчы і Трох Гасцініц. Убачыўшы іх, Паўла падзякаваў Богу і набраўся адвагі.
каб даў вам паводле багацця славы Сваёй умацавацца сілай праз Духа Яго ва ўнутраным чалавеку,
дужэючы ўсякай сілаю паводле магутнасці славы Яго ва ўсякай цярплівасці і велікадушнасці, з радасцю,