НАВУМА 1:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Добры ёсць Госпад — прытулак у дзень бяды і спагадны тым, што на Яго спадзяюцца; Біблія (пераклад А.Бокуна) Добры ГОСПАД, апора ў дзень трывогі, і Ён ведае тых, якія маюць надзею ў Ім, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Добры Гасподзь, - прыстанак у дзень скрухі - і ведае тых, што на Яго спадзяюцца, |
І мелі яны помач, і папаліся ў іх рукі агарэі ды ўсе, што былі з імі, бо прызвалі Бога ў баі і Ён выслухаў іх, бо верылі яны ў Яго.
І былі ўпакораны сыны Ізраэля ў той час, і сыны Юдэі ўзмацніліся, таму што ўскладалі надзею на Госпада, Бога бацькоў сваіх.
Ці не зводзіць вас Эзэкія, каб выдаць вас на смерць ад голаду і смагі, сцвярджаючы, што Госпад, Бог ваш, вызваліць вас з рукі цара асірыйцаў?
І паслаў Госпад анёла, які паразіў усіх дужых ваяроў і князёў у лагеры цара асірыйцаў; і ён вярнуўся з ганьбаю ў сваю зямлю. І калі ён увайшоў у дом бога свайго, сыны, якія выйшлі з нутра яго, — забілі яго там мечам.
з ім плячо чалавечае, а з намі — Госпад, Бог наш, Ён — Успаможца наш, будзе ваяваць за нас!» І народ ад гэтых слоў Эзэкіі, цара Юдэі, падняўся духам.
І заспявалі гімны і падзякі Госпаду: «Бо добры Ён, бо вечная міласэрнасць Яго для Ізраэля». Таксама ўвесь народ голасна ўсклікаў, славячы Госпада дзеля закладкі падмуркаў святыні Госпадавай.
Бо добры Госпад; міласэрнасць Яго — навечна, і праўда Яго — з пакалення ў пакаленне.
Бо схавае Ён мяне ў ліхі дзень у палатцы Сваёй. Скрые Ён мяне ў патаемнасці шатра Свайго, на скале Ён узвысіў мяне.
І ўспамагае ім Госпад, і вызваляе іх, і вырывае іх ад бязбожных, і збаўляе іх, бо яны хінуцца да Яго.
Будзь для мяне скалой абароны і ўмацаваным домам, каб збавіў Ты мяне, бо Ты цвярдыня мая і прыстанішча маё.
ВАЎ. І будзе Госпад прыстанішчам для прыгнеценага, прыстанішчам у час тугі, у трывозе.
Будзе клікаць мяне, і Я выслухаю яго, у бядзе Я разам з ім, вырву яго і ўслаўлю яго.
Наймацнейшая цытадэль — імя Госпада; да яе спяшаецца справядлівы, і там ён узвысіцца.
Бо стаўся Ты абаронай для беднага, абаронай убогаму ў бядзе яго: аховай ад буры, засенню ад спякоты, бо дух дужых — як зімовы дождж.
І будзе чалавек, як сховішча ад ветру ды прыпынак перад бурай, як ручаі водаў на засохлай зямлі або засень вялікай скалы на сухой зямлі.
Хто з вас баіцца Госпада, слухаючы голас паслугача Яго, хто ходзіць у цемры і няма яму святла — хай спадзяецца на імя Госпада і хай абапіраецца на Бога свайго.
«Госпадзе, цвярдыня мая і абарона мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі; да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Сапраўды, бацькі нашы атрымалі ў спадчыну няпраўду, марнасць, якая нічым не дапаможа.
«Вось што кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Як гэтыя фігі — добрыя, такімі ж Я прызнаю перасяленцаў Юдэі, якіх выслаў Я з гэтага месца ў зямлю халдэяў, на дабро.
голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, голас тых, што кажуць, складаючы ахвяры падзякі ў доме Госпада: “Хваліце Госпада Магуццяў, бо добры Госпад, бо на векі міласэрнасць Яго!”, бо Я вярну, як раней, долю гэтае зямлі”, — кажа Госпад.
Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў.
Вельмі ўзрадаваўся тады цар з-за яго і загадаў дастаць Даніэля з рова; і выцягнулі Даніэля з рова, і не знойдзена было на ім ніводнай раны, бо даверыўся ён свайму Богу.
І Госпад загрыміць з Сіёна, і з Ерузаліма падыме голас Свой; і ўзварухнуцца нябёсы і зямля, Госпад жа будзе прытулкам народу Свайму і цвярдыняй для сыноў Ізраэля.
Спадзяваўся Ён на Бога, хай жа вызваліць Яго цяпер, калі Ён спагадны да Яго. Бо Ён казаў: “Я – Сын Божы”».
А Я тады абвяшчу ім: “Ніколі Я вас не ведаў. Ідзіце прэч ад Мяне, вы, што творыце беззаконне”.
Дык уважай на добрасць ды суровасць Божую: на суровасць адносна тых, што ўпалі, і добрасць Божую да цябе, калі толькі вытрываеш у добрасці Божай, бо інакш і ты будзеш адкінуты.
Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да бяссільных і бязродных стыхій, якім зноў хочаце служыць?
Але цвёрды падмурак Божы стаіць, маючы такую пячатку: «Пазнаў Госпад, хто ёсць Яго», і «Хай аддаліцца ад нягоднасці кожны, хто вызнае імя Госпада».