ПСАЛТЫР 1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Шчасны чалавек, які не ідзе за парадай бязбожных, і на дарогу грэшнікаў не ступае, і не сядзіць у зборышчы насмешнікаў, 2 але ў законе Божым воля яго, і пра закон Яго разважае ён днём і ноччу. 3 І будзе ён, як дрэва паблізу цячэння вод, якое дае плод у свой час і лістота якога не вяне; і ўсё, што ён робіць, будзе ўдавацца яму. 4 Не гэтак ліхадзеі, не гэтак! Бо яны — як пыл, што вецер разносіць. 5 Таму і не ўстаяць бязбожныя на судзе, ані грэшнікі на сходзе справядлівых, 6 бо Госпад рупіцца пра шлях справядлівых, а дарога бязбожных загіне. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)