Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 46 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Паводле «Аламот…» Песня.

2 Бог — наша прыстанішча і магуцце, хуткі памочнік у нягодах.

3 Таму не пабаімся, калі б зямля захісталася і горы перанесліся ў сэрца мора.

4 Хай шумяць і ўздымаюцца яго воды, дрыжаць горы, здрыгануцца горы ў хваляванні Яго.

5 Воды ракі радуюць горад Божы, святы прыпынак Найвышэйшага.

6 Бог знаходзіцца ў ім, і ён не пахіснецца. Бог дапаможа яму на світанні.

7 Узбурыліся народы, захісталіся царствы; падаў Ён голас Свой — расцяклася зямля.

8 Госпад магуццяў з намі, прыстанішча наша — Бог Якубаў.

9 Прыходзьце і пабачце справы Божыя, якія дзівосы чыніць Ён на зямлі.

10 Ён спыняе войны аж па край зямлі. Ён трэ лукі і ламае зброю, а шчыты паліць агнём.

11 Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.

12 Госпад магуццяў з намі, прыстанішча наша — Бог Якубаў.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы