Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.

2 Хай выслухае цябе Госпад у дзень роспачы, хай абароніць цябе імя Бога Якубава.

3 Хай пашле табе ўспамогу ад святыні і з Сіёна хай зберажэ цябе.

4 Хай прыгадае кожную тваю ахвяру, і цэласпаленне тваё хай успрыме шчодрым.

5 Хай аддасць табе паводле сэрца твайго і кожную задуму тваю выканае.

6 Будзем цешыцца з выратавання Твайго і ў імя Бога нашага ўздымем харугвы; хай выканае Госпад усе твае просьбы.

7 Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Госпад намашчэнца Свайго: выслухаў яго з неба Свайго святога сіламі выратавання правіцы Яго.

8 Адныя — на калясніцах, іншыя — на конях, а мы імя Госпада нашага сталі клікаць.

9 Тыя сагнуліся і ўпалі, а мы выпрасталіся і былі ўзнятыя.

10 Госпадзе, уратуй цара і выслухай нас у дзень, калі будзем клікаць Цябе!

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы