ВЫСЛОЎІ 29:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пыхлівасць чалавека панізіць яго, а пакорлівы духам здабудзе славу. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пыха чалавека прыніжае яго, а пакорлівы духам здабудзе славу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ганарыстасьць чалавека прыніжае яго, а сьціплы духам здабывае гонар. |
Хто любіць злачынства — любіць сваркі, а хто ўзвышае дзверы свае — той шукае ўзлому.
Бо гэта кажа Высокі і Узвышні, Які пражывае ў вечнасці, а імя Яго — святое: «На вышіні і ў святым месцы, жыву Я, ды разам з засмучанымі ды пакорнымі духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца засмучанае.
Ці ж не рука Мая ўчыніла ўсё гэта, ды ўсё гэта Маё, — кажа Госпад. — Але вось да каго Я буду прыглядацца: да беднага і прыгнечанага духам, і да таго, хто трымціць перад словамі Маімі.
Пыхлівасць сэрца твайго падманула цябе. Ты пражываеш у пячорах скалы, уздымаеш высока сядзібу тваю ды кажаш у сэрцы сваім: “Хто спіхне мяне на зямлю?”
Кажу вам: гэты вярнуўся дамоў больш апраўданым, чым той: бо кожны, хто ўзвышаецца, будзе прыніжаны, а хто прыніжаецца, будзе ўзвышаны».
І адразу ж ударыў яго анёл Госпадаў, таму што ён не аддаў Богу належнай славы, і ён памёр, сточаны чарвямі.
і карміў цябе маннай у пустыні, чаго не ведалі бацькі твае, і пасля таго, як упакорыў і выпрабаваў цябе, урэшце пашкадаваў цябе,
Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакору, бо Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым ласку дае.