Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ЁВА 40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 І адказваючы, Госпад з віхуры сказаў Ёву:

2 «Як мужчына, падпаяшы сцёгны свае. Я буду ў цябе пытацца, а ты тлумач Мне.

3 Ці хочаш ты абвергнуць суд Мой і асудзіш Мяне, каб сябе апраўдаць?

4 І ці ты маеш плячо, як Бог, і калі ты падобным голасам грыміш, як Ён,

5 атачы сябе прыгажосцю і веліччу і адзенься ў славу і прыгажосць.

6 Пралі абурэнне гневу Свайго і, паглядзеўшы на кожнага ганарлівага, упакор [яго].

7 Глянь на ўсіх пыхліўцаў, і асаром іх, і выгубі бязбожных на іх месцах.

8 Схавай іх разам у пыле і твары іх закрый цемраю.

9 Тады Я прызнаю, што правая рука твая можа збавіць цябе.

10 Вось бегемот, якога Я стварыў разам з табою; і есць ён сена, як вол.

11 Сіла яго ў сцёгнах яго, а дужасць яго ў пупку жывата яго.

12 Круціць хвастом сваім, як кедрам, жылы сцёгнаў яго моцна сплецены.

13 Косці яго — як медныя трубы, і храшчы яго — як пруты жалезныя.

14 Ён ёсць пачаткам шляхоў Божых. Той, Хто стварыў яго, можа паднесці да яго меч.

15 Горы прыносяць яму ежу, усе звяры дзікія там гуляюць.

16 Ён спіць у рошчах лотасу, у сховах трыснягу і ў балоцістых мясцінах.

17 Рошчы лотасаў распасціраюць над ім цень, атачаюць яго вербы пры ручаю.

18 Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца; ён бяспечны, нават калі вада даходзіць да пашчы.

19 Хто можа захапіць яго на вачах яго ці пракалоць яму ноздры калом?

20 Ці зможаш ты Левіятана выцягнуць кручком і вяроўкаю ці схопіш яго за язык?

21 Ці ўкладзеш ты трысціну ў яго ноздры або ці праколеш сківіцу яго цярнінаю?

22 Ці будзе ён дужа прасіць цябе або гаварыць да цябе ласкава?

23 Ці заключыць ён з табою запавет і ты возьмеш яго на вечную службу?

24 Ці пагуляеш ты з ім, як з птушкаю, або прывяжаш яго для сваіх дачок?

25 Ці загледзяцца на яго сябры, ці падзеляць яго купцы?

26 Ці праб’еш ты скуру яго стрэламі, а галаву яго — рыбацкай астрогаю?

27 Пакладзі на яго сваю руку, і памятай пра бітву: і больш не будзеш.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы