І ўся зямля хацела пабачыць аблічча Саламона і паслухаць мудрасць яго, якую даў Бог у сэрца яго.
ВЫСЛОЎІ 2:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо Госпад дае мудрасць, і з вуснаў Яго — веды і разважлівасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо Гасподзь дае мудрасьць; і з вуснаў Яго - веды і розум; |
І ўся зямля хацела пабачыць аблічча Саламона і паслухаць мудрасць яго, якую даў Бог у сэрца яго.
Я вось раблю з табою паводле просьбаў тваіх, і Я даю табе сэрца мудрае і разважнае, так што такога, як ты, не было перад табою і не будзе пасля цябе;
Дык дай Свайму паслугачу сэрца мудрае, каб мог судзіць народ Твой і адрозніваць, што добрае, а што благое. Бо хто ж можа судзіць гэты шматлікі народ Твой?»
Таксама даў Бог Саламону вельмі вялікую мудрасць і разважлівасць, і розум вялікі, як пясок, які на беразе мора.
Хай дасць табе Госпад столькі разважнасці і розуму, каб мог ты валадарыць над Ізраэлем ды пільнаваць закон Госпада, Бога твайго;
А ты, Эздра, паводле мудрасці Бога твайго, якую маеш, пастаў кіраўнікоў і суддзяў, каб судзілі ўвесь народ за Ракою, гэта значыць, тых, што ведаюць закон Бога твайго; але і тых, хто недасведчаны, старанна вучыце.
А Бог мой даў у сэрца маё, і сабраў я князёў, і кіраўнікоў, і народ з мэтаю перапісаць іх; і знайшоў я кнігу перапісу тых, хто прыйшоў спачатку, і ў ёй было напісана:
Дай мне разуменне, і я буду выконваць закон Твой і пільнавацца яго ад усяго сэрца майго.
Ад ускрайкаў нябёсаў — пачатак шляху яго, і схіл яго — аж да іх ускрайкаў, і няма таго, што ўхілілася б ад цеплыні яго.
Закон Госпадаў бязгрэшны, аднаўляе душу, сведчанне Госпада вернае, што надае мудрасць малым.
Перад Табой, перад Табой адзіным зграшыў я і тое, што ліхім ёсць перад Табою, дапусціў я. Ты справядлівы у прысудзе Тваім і пераможаш на судзе Тваім.
і напоўніў яго Духам Божым, і мудрасцю, і розумам, і ўмеласцю ва ўсякай працы, каб разумець, што
бо загад — светач, а закон — святло, а перасцярога пры настаўленні — дарога ў жыццё,
Бо чалавеку добраму перад Ім дае Ён мудрасць, і веданне, і радасць; а грэшніку дае Ён турбаванне: збіраць і накопліваць, каб перадаць таму, які падабаецца Богу; але і гэта марнасць і турбаванне духа.
Да закону [звяртайцеся] і да сведчання! А калі не будуць казаць паводле слова гэтага, не будзе для іх святла зараніцы.
І надзяліў Бог гэтых чатырох юнакоў ведамі і ўменнем ва ўсякім пісанні і мудрасці, Даніэль жа меў разуменне ўсякіх з’яў і сноў.
і Ён змяняе часы і вякі, устараняе і ўстанаўляе цароў, дае мудрасць мудрым і разумнасць разумным.
Цябе, Божа маіх бацькоў, слаўлю і Цябе ўхваляю! Бо даў мне мужнасць і мудрасць і выявіў мне зараз тое, аб чым мы малілі Цябе, бо слова царскае выявіў нам».
бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не змогуць ні пярэчыць, ні супрацьстаць усе праціўнікі вашы.
Напісана ў прарокаў: “Будуць усе навучаны Богам”. Кожны, хто пачуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне.
Усякае дабро, што нам даецца, ды ўсякі дар дасканалы з вышыні ад Айца святла сыходзіць, у Якога няма перамены, ані ценю зменнасці.
Калі ж каму з вас не хапае мудрасці, хай просіць яе ў Бога, Які дае ўсім шчодра і без дакораў, і будзе дадзена яму.