Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 7:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 А Бог мой даў у сэрца маё, і сабраў я князёў, і кіраўнікоў, і народ з мэтаю перапісаць іх; і знайшоў я кнігу перапісу тых, хто прыйшоў спачатку, і ў ёй было напісана:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І палажыў мне Бог у сэрцы маім, і я сабраў шляхту, кіраўнікоў і народ, каб зрабіць попіс. І я знайшоў кнігу попісу тых, якія прыйшлі напачатку, і знайшоў, што напісана ў ёй:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І паклаў мне Бог мой на сэрца сабраць знакамітых і начальнікаў і народ, каб зрабіць перапіс. І знайшоў я радаводны перапіс тых, якія спачатку прыйшлі, і ў ім напісана:

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 7:5
15 Крыжаваныя спасылкі  

Яны шукалі запісы свайго радаводу і не знайшлі, і былі яны выключаны з святарства.


Дабраславёны, Госпад, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў гэта ў сэрца цара, каб уславіць дом Госпада, што ў Ерузаліме,


Памятай пра мяне, Божа мой, на карысць паводле ўсяго таго, што я зрабіў для гэтага народа.


Памятай, Божа мой, пра Тобію і Санабалата паводле такіх іх учынкаў, а таксама пра прарока Наадзію і іншых прарокаў, якія хацелі мяне напалохаць!


Але горад быў вельмі абшырны і вялікі, і народа ў ім было мала, і не было адбудаваных дамоў.


Яны шукалі спісы свайго радаслоўя і не знайшлі; і яны былі выключаны са святарства,


бо Госпад дае мудрасць, і з вуснаў Яго — веды і разважлівасць.


Думай аб Ім на ўсіх шляхах тваіх, і Ён накіруе крокі твае.


Але з ласкі Бога ёсць тым, кім ёсць, ды дадзеная мне ласка Яго не была дарэмнай. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, дый не я, аднак, але ласка Божая са мною.


Не таму, што мы самі маем здольнасць думаць нешта ад сябе, быццам з сябе, але гэта наша здольнасць ад Бога,


Дзякуй Богу, які ў сэрцы Ціта абудзіў такую руплівасць пра вас,


Дзеля гэтага я і працую, змагаючыся пры Яго садзеянні, якім Ён ува мне дзейнічае магутна.


Не дапускайце аблуд, браты мае найдаражэйшыя!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы