Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 21:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не змогуць ні пярэчыць, ні супрацьстаць усе праціўнікі вашы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня здолеюць ані пярэчыць, ані супрацьстаяць усе супраціўнікі вашыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня здолеюць супярэчыць, ні супрацьстаяць усе, хто супрацівіцца вам.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 21:15
17 Крыжаваныя спасылкі  

бо Госпад дае мудрасць, і з вуснаў Яго — веды і разважлівасць.


І працягнуў Госпад руку Сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў мне Госпад: «Вось, перадаў Я словы Мае вуснамі тваімі;


У той дзень Я зраблю, што вырасце рог дому Ізраэля, і табе дазволю, каб сярод іх адчыніў ты вусны, і хай ведаюць, што Я — Госпад».


бо Дух Святы навучыць вас у тую гадзіну, што вам трэба казаць».


А выдаваць вас будуць і бацькі, і браты, і сваякі, і сябры, і аддадуць на смерць некаторых з вас,


Тады адкрыў ім розум, каб зразумелі Пісанні.


і напоўнены былі яны ўсе Духам Святым, і пачалі гаварыць іншымі мовамі так, як ім Дух даваў прамаўляць.


Але калі Паўла стаў апавядаць пра справядлівасць, і пра ўстрыманасць, ды пра суд, што мае быць, Фэлікс, напалоханы, адказаў: «Цяпер даволі, ідзі; пры зручным часе паклічу цябе».


На гэта Агрыпа сказаў Паўлу: «Ты амаль пераканаў мяне стаць хрысціянінам!»


І не маглі яны ўстаяць супраць мудрасці і Духа, у Якім ён прамаўляў.


і за мяне, каб дадзены быў мне дар слова на адкрыванне вуснаў маіх, каб пераканаўча выяўляў таямніцы Евангелля,


Калі ж каму з вас не хапае мудрасці, хай просіць яе ў Бога, Які дае ўсім шчодра і без дакораў, і будзе дадзена яму.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы