Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:98 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

98 Закон Твай зрабіў мяне разумнейшым за непрыяцеляў маіх, бо ён са мною навечна.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

98 Зрабілі мяне мудрэйшым за ворагаў маіх прыказаньні Твае, бо яны на вякі са мною.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:98
12 Крыжаваныя спасылкі  

бо Госпад дае мудрасць, і з вуснаў Яго — веды і разважлівасць.


Хто ж пранікне ў дасканалы закон свабоды і вытрывае ў ім, той станецца не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, і шчасны будзе ў сваёй дзейнасці.


Хай шчодра прабывае ў вас слова Хрыста, каб з усёю мудрасцю адны адных навучалі і настаўлялі ды каб з удзячнасцю Госпаду ў сэрцах вашых спявалі вы псальмы, гімны і песні духоўныя.


У сэрцы сваім берагу словы Твае, каб не грашыць супраць Цябе.


Беражыце і выконвайце іх, бо ў гэтым мудрасць ваша і разумнасць перад народамі, якія, чуючы аб усіх прыказаннях гэтых, будуць казаць: «Вось народ мудры і разумны, племя гэтае вялікае!»


Дарогу праўды выбраў я, прысуды Твае паставіў я перад сабою.


А кіраўнікі філістынцаў выходзілі ваяваць; але колькі разоў нападалі яны, Давід з поспехам перамагаў іх лепш, чым усе паслугачы Саўла, і вельмі слаўным сталася імя яго.


І які ж другі народ так вялікі, які б меў прыказанні і справядлівыя законы, як увесь гэты закон, які я сёння прапаную вам перад вачамі вашымі?


Таксама на ўсіх шляхах сваіх дзейнічаў Давід паспяхова, і Госпад быў з ім.


І хадзіў Давід па ўсё, па што пасылаў яго Саўл, і ўсюды меў поспех; і паставіў яго Саўл над ваярамі, і падабаўся ён усім людзям, а таксама паслугачам Саўла.


Ліхія людзі не разумеюць законнасці; а хто імкнецца да Госпада, — разумее ўсё.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы