Нават калі Ён заб’е мяне, я буду ўскладаць надзею на Яго; аднак жа сцверджу перад абліччам Яго шляхі мае.
ЁВА 7:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дні мае прайшлі хутчэй, чым чаўнок ткацкі, і скончыліся, як кароткая нітка. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дні мае праходзяць хутчэй, чым чаўнок ткацкі, і мінаюць без надзеі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дні мае бягуць хутчэй за чалавека і канчаюцца без надзеі. |
Нават калі Ён заб’е мяне, я буду ўскладаць надзею на Яго; аднак жа сцверджу перад абліччам Яго шляхі мае.
У апраметную найглыбейшую сыдуць усе справы мае, і ці будзе мне адразу супачынак у парахне?»
Уласнай сапсаванасцю будзе забіты бязбожнік, а справядлівы спадзяецца на несапсаванасць сваю.
Беражы нагу сваю, каб не стала босай, і горла сваё, каб не сасмагла. А ты кажаш: “Надарма, ні за што! Я люблю чужых і пайду за імі!”
у той час былі без Хрыста, адчужаныя ад супольнасці з Ізраэлем і аддаленыя ад абяцанняў запаветаў, не маючы надзеі і без Бога ў свеце.
Бо ўзышло ўпальнае сонца і высушыла траву, ды апала краска яе, і знік прыгожы выгляд яе. Так і багаты змарнее на шляхах сваіх.
вы не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё ваша. Бо яно – пара, што на хвіліну з’яўляецца, а потым прападае.
Для гэтага, падперазаўшы сцёгны вашага розуму, чуваючы, майце моцную надзею на ласку, прызначаную вам у аб’яўленні Ісуса Хрыста.
бо кожнае цела – як трава, і ўсякая слава яго – як кветка травы. Засохла трава – і кветка апала.