ЁВА 5:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затое Ён выратуе няшчаснага ад меча вуснаў іх і ад рукі пераследніка — беднага; Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён ратуе беднага ад мяча, і бедака — ад рукі нахабніка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён ратуе беднага ад меча, ад вуснаў іхніх і ад рукі моцнага. |
РЭС. Ты бачыш гэта, Ты зважаеш на пакуты і гора, каб узяць іх у рукі Твае. На Цябе пакінуты ўбогі, Ты зрабіўся апекуном сіраце.
ТАУ. Жаданне ўбогіх Ты выслухаў, Госпадзе; Ты ўмацуеш сэрца іх, прыхіліш вуха Тваё,
Усе косці мае скажуць: «Госпадзе, хто падобны да Цябе? Ты вырываеш няшчаснага з рук дужэйшага за яго, абнядоленага і беднага — ад тых, што рабуюць яго».
Адносна ж Ярэміі загадаў Набукаданосар, цар Бабілона, Набузардану, кіраўніку целаахоўнікаў, кажучы: