ПСАЛТЫР 140 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў. 2 Вырві мяне, Госпадзе, ад ліхога чалавека, сцеражы мяне ад гвалтаўніка. 3 Яны задумваюць у сэрцы ліхое, цэлы дзень узнімаюцца на бойкі. 4 Востраць языкі свае, як змяя, яд змяіны — у вуснах іх. 5 Усцеражы мяне, Госпадзе, ад рукі грэшніка, ухавай мяне ад гвалтаўніка. 6 Пыхліўцы хаваюць пятлю на мяне і шнуры расцягваюць, як сетку. 7 Кажу Госпаду: Ты мой Бог, Госпадзе, выслухай голас малення майго. 8 Госпадзе, Божа, магуцце збаўлення майго, Ты ўхавай галаву маю ў дзень бою. 9 Не спаўняй, Госпадзе, жадання бязбожніка і не выконвай намераў яго. Хай не падымаюць 10 галавы тыя, што акружаюць мяне, хай злоснасць іх вуснаў пакрые іх. 11 Хай спадуць на іх вуглі агністыя, укінь іх у яму, і няхай не падымуцца. 12 Балбатун хай не застанецца на зямлі, ліха апануе гвалтаўніка на пагібель. 13 Уведаў я, што Госпад учыніць суд над убогім і адпомсціць за беднага. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)