ЁВА 30:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ня плакаў я над пакрыўджаным? Ці душа мая не спагадала ўбогаму? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці ня плакаў я па тым, хто быў у горы; ці ня журылася душа мая па бедных? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці не плакаў я калісьці над тым, хто пакрыўджаны быў, і ці душа мая не спагадала ўбогаму? |
Хто цураецца бліжняга свайго, той грашыць, а хто літуецца над бедным, той шчасьлівы.
Хто прыгнятае ўбогага, той зьневажае Творцу ягонага, але шануе Яго той, хто літуецца над бедным.
Хто насьміхаецца з беднага, той зьневажае Творцу ягонага, і хто цешыцца з няшчасьця, не пазьбегне пакараньня.
Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.
Хто памнажае маёмасьць сваю адсоткам і ліхвай, той зьбірае яе для таго, хто літуецца над убогім.
А калі вы гэтага не паслухаеце, будзе плакаць таемна душа мая з прычыны пыхі вашай. І плачучы, буду плакаць, і зальюцца сьлязьмі вочы мае, бо чарада ГОСПАДА ідзе ў няволю.
Ці ж за дабро аднагароджваюць ліхам? Бо яны выкапалі яму для душы маёй! Узгадай, як я стаяў перад абліччам Тваім, каб прамаўляць пра іх добрае і каб адвярнуць гнеў Твой ад іх.
адказаў валадар і сказаў: “Хіба не вялікі гэты Бабілон, які я пабудаваў як дом валадарства моцаю сілы маёй дзеля славы і велічы маёй?”