Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 13:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 А калі вы гэтага не паслухаеце, будзе плакаць таемна душа мая з прычыны пыхі вашай. І плачучы, буду плакаць, і зальюцца сьлязьмі вочы мае, бо чарада ГОСПАДА ідзе ў няволю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Калі ж вы не паслухаеце гэтага, дык душа мая ў запаветных мясьцінах будзе аплакваць гардунства ваша, будзе плакаць горка, і вочы мае будуць вылівацца сьлязьмі; бо статак Гасподні заведзены будзе ў палон.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Калі ж вы гэтага не паслухаеце, будзе таемна плакаць душа мая дзеля вашай пыхі; будзе плакаць безупынна, і вока маё выпусціць слязу, бо статак Госпада захоплены ў няволю.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 13:17
25 Крыжаваныя спасылкі  

Калі вы не паслухаеце, і калі ня прыймеце да сэрца, каб даваць славу імені Майму, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я пашлю на вас праклён і пракляну дабраславенствы вашыя, і нават ужо праклінаю, бо вы ня прыймаеце [гэтага] да сэрца.


І ты скажаш ім слова гэтае: “Няхай вочы мае выліваюць сьлёзы ўначы і ўдзень, і няхай не спыняюцца, бо біцьцём вялікім пабітая дзяўчына, дачка народу майго, ударам вельмі вялікім.


Хто зробіць галаву маю [крыніцай] вады, а вочы мае — фантанам сьлёзаў, і я буду ўдзень і ўначы плакаць дзеля забітых дачкі народу майго?


Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Псальм Асафа.


Вы — авечкі Мае, авечкі пашы Маёй, вы — людзі, а Я — Бог ваш, кажа Госпад ГОСПАД”».


Крычала сэрца іхняе да Госпада. О, мур дачкі Сыёну! Няхай выліваюцца, як ручай, сьлёзы ўдзень і ўначы, не давай сабе адпачынку, няхай не супакойваецца зрэнка вока твайго.


З гэтае прычыны я плачу; вока маё, вока маё выцякае вадою, бо далёка ад мяне пацяшальнік, які ажывіў бы душу маю; сыны мае зьнішчаныя, бо ўзьвялічыўся вораг».


Струмяні водаў цякуць з вачэй маіх, бо [людзі] не захоўваюць Закон Твой.


Ад гэтага часу Самуэль ня бачыўся з Саўлам аж да дня сьмер­ці сваёй. І сумаваў Самуэль дзеля Саўла, бо ГОСПАД шкадаваў, што паставіў Саўла валадаром над Ізраілем.


Як авечкі пасьвячоныя, як авечкі Ерусаліму ў [дні] сьвятаў ягоных, так гарады спустошаныя стануцца поўныя лю-дзей як авечак, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».


Яна плачма плача ўначы, і сьлёзы ейныя на шчоках у яе. Няма для яе пацяшальніка з усіх, што любілі яе; усе сябры ейныя здрадзілі ёй, сталі ворагамі для яе.


«Гора пастырам, якія губяць і разганяюць авечак статку Майго, кажа ГОСПАД.


А калі ня будзеце слухаць словаў гэтых, прысягаю на Сябе Самога, кажа ГОСПАД, дом гэты станецца руінай.


Але я не ўцякаў, каб быць пастырам у Цябе і ня прагнуў дня зьнішчэньня. Ты ведаеш, тое, што выходзіла з вуснаў маіх, было перад абліччам Тваім.


І ўзгадаў народ Ягоны дні старадаўнія, дні Майсея. Дзе Той, Які вывеў іх з мора з пастырам авечак Сваіх? Дзе Той, Які зьмясьціў у нутро іхняе Духа Свайго Сьвятога?


«Шкадую, што Я паставіў Саўла валадаром, бо адступіўся ён ад Мяне і не выконвае словы Мае». І засмуціўся Самуэль, і ўсю ноч клікаў да ГОСПАДА.


Не сядзеў я сярод насьмешнікаў і не весяліўся, а сядзеў я самотна перад абліччам рукі Тваёй, бо Ты гневам напоўніў мяне.


Дзеля гэтага так кажа ГОС­ПАД, Бог Ізраіля пра пастыраў, якія пасьвяць народ Мой: “Вы расьцярушылі авечак Маіх, і разагналі іх, і ня рупіліся пра іх. Вось, Я наведаю вас за ліхоту ўчынкаў вашых, кажа ГОСПАД.


Нячыстасьць ейная — на прыполах ейных, яна ня ўзгадвала пра канец свой; і яна ўпала незвычайна, не было пацяшальніка ў яе. «Глянь, ГОС­ПАДЗЕ, на нядолю маю, бо ўзьвялічыўся вораг».


ГОСПАД сказаў яму: «Прайдзі праз сярэдзіну гораду, праз сярэдзіну Ерусаліму і напішы гэты знак “таў” на чолах мужчынаў, якія ўздыхаюць і бядуюць з прычыны ўсіх тых брыдотаў, якія ў ім робяцца».


«Сыне чалавечы, вось, Я адбяру у цябе раптам радасьць вачэй тваіх, але ты не галасі і ня плач, і няхай не цякуць сьлёзы твае.


Струмяні вады цякуць з вока майго з прычыны загубы дачкі народу майго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы