І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Божай царкве, што ў Карынце, асвечаным у Ісусе Хрысце ды пакліканым святым разам з усімі, што прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў кожным месцы, у іх ды ў нас: Біблія (пераклад А.Бокуна) царкве Божай, якая ў Карыньце, асьвячоным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым з усімі, якія прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў-ва ўсякім месцы, у іх і ў нас: Біблія (пераклад В. Сёмухі) Царкве Божай, якая ў Карынфе, асьвечаным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым, з усімі, хто заклікае імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, у кожным месцы, у іх і ў нас: |
І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
Слухай, дачка, глянь і нахілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькоў тваіх,
Паслаў Ён Сваё Слова сынам Ізраэля, абвяшчаючы добрую вестку пра супакой праз Ісуса Хрыста; Ён – Госпад усіх.
Дык чаму ж ты цяпер марудзіш? Прымі хрост і абмый грахі твае, прызваўшы імя Госпада”.
каб адкрыў ты ім вочы, каб павярнуліся ад цемры да святла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэнне грахоў і ўдзел са святымі праз веру ў Мяне”.
І Ананія адказаў: «Госпадзе, я чуў ад многіх пра гэтага чалавека, колькі ён зла ўчыніў святым Тваім у Ерузаліме;
І ўсе, што чулі гэта, дзівіліся і казалі: «Ці ж гэта не той самы, што ў Ерузаліме загубіў тых, якія прызывалі гэтае імя, і ці не па тое ён прыйшоў сюды, каб, увязніўшы іх, весці да першасвятароў?»
усім, што ў Рыме, улюбёным Богам, пакліканым святым: ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста!
Няма таму розніцы між юдэем і грэкам, адзін бо Госпад усіх, багаты для ўсіх, хто Яго прызывае.
справядлівасць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх, што вераць. Бо няма розніцы,
Ведаем таксама, што ўсё садзейнічае на дабро тым, што любяць Бога ды якія пакліканы па Яго пастанове.
Дзякуючы Яму і вы ёсць у Хрысце Ісусе, Які ад Бога стаўся для нас мудрасцю, справядлівасцю, пасвячэннем і адкупленнем,
але для нас існуе толькі адзін Бог Айцец, ад Якога ўсё і мы для Яго, і адзін Госпад, Ісус Хрыстос, праз Якога ўсё і мы праз Яго.
Паўла, з волі Божай Апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, Царкве Божай, што ў Карынце, з усімі святымі, што ва ўсёй Ахаі:
Бо мы не саміх сябе прапаведуем, але Хрыста Ісуса, Госпада; а мы – вашы паслугачы праз Ісуса.
Паўла, і Сіліван, і Цімафей Тэсалонскай царкве ў Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысце: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.
Паўла, і Сіліван, і Цімафей Тэсалонскай царкве ў Богу, Айцу нашым, і Госпадзе Ісусе Хрысце:
Дык хачу, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі без гневу і спрэчак.
Калі ж замаруджу, каб ведаў ты, як маеш трымацца ў доме Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне праўды.
Які збавіў нас і паклікаў святым пакліканнем не паводле нашых спраў, але паводле пастановы Сваёй і ласкі, якая дадзена нам у Хрысце Ісусе спрадвеку,
Але цвёрды падмурак Божы стаіць, маючы такую пячатку: «Пазнаў Госпад, хто ёсць Яго», і «Хай аддаліцца ад нягоднасці кожны, хто вызнае імя Госпада».
Высцерагайся пажаданняў юнацкіх, але трымайся справядлівасці, веры, любові, супакою з тымі, што чыстым сэрцам заклікаюць Госпада.
Бо Той, Хто ўсвячае, і тыя, якія ўсвячаюцца, ад Аднаго ўсе. Дзеля таго Ён не саромеецца называць іх братамі,
Юда, слуга Ісуса Хрыста, брат Якуба, пакліканым, асвечаным Богам Айцом і захаваным Ісусам Хрыстом:
І мае на вопратцы і на сцягне Сваім напісанае імя: Валадар валадароў і Госпад пануючых.