ВЫСЛОЎІ 14:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Уласнай сапсаванасцю будзе забіты бязбожнік, а справядлівы спадзяецца на несапсаванасць сваю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бязбожнік будзе адкінуты за ліхоцьце сваё, а праведнік і пры сьмерці сваёй мае надзею. Біблія (пераклад В. Сёмухі) За ліха сваё бязбожны будзе адкінуты, а праведны і пры сьмерці сваёй мае надзею. |
Нават калі Ён заб’е мяне, я буду ўскладаць надзею на Яго; аднак жа сцверджу перад абліччам Яго шляхі мае.
Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця, Ты напоўніш мяне радасцю ад аблічча Твайго, асалода вечная ў правіцы Тваёй.
А я ў справядлівасці буду бачыць твар Твой, калі абуджуся ад сну, насычуся абліччам Тваім.
Бо калі буду ісці і лагчынаю ценю смерці, не збаюся ліха, бо Ты са мною. Жазло Тваё і кій Твой — толькі яны мяне суцяшаюць.
СІН. Назірай за бязгрэшным і глядзі на справядлівага, бо будучыня належыць чалавеку міратворцу.
Справядлівасць чыстасардэчнага будзе кіраваць яго дарогай, а бязбожнік загіне ў сваёй бязбожнасці.
Бязбожніка захопяць яго ўласныя несправядлівасці, і будзе ўтрыманы ён грахамі сваімі.
Таму раптам прыйдзе пагібель да яго; мігам будзе ён знішчаны, і не будзе яму ратунку.
І зноў сказаў Ісус ім: «Я адыходжу, вы ж шукаць Мяне будзеце і памраце ў граху вашым. Куды Я іду, вы пайсці не можаце».
Вось чаму Я вам сказаў, што памраце ў вашых грахах; бо, калі не паверыце, што Я ёсць, – памраце ў грахах вашых».
Што ж, калі Бог, хочучы паказаць гнеў Свой або выявіць магутнасць Сваю, з вялікім цярпеннем ашчаджаў пасудзіны гневу, прызначаныя на загубу,
Але мы самі ў сабе мелі прысуд смерці, каб не пакладаліся на саміх сябе, але на Бога, Які ўваскрашае мёртвых.
Мы, аднак, адважныя ды маем добрую волю лепш быць далёкімі ад цела і апынуцца перад Госпадам.
Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.
І вызваліць мяне Госпад ад усякай ліхой справы, і захавае для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на векі вечныя. Амін.
І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “З гэтага часу шчасныя памерлыя, якія ў Госпадзе паміраюць. Сапраўды, кажа Дух, яны супачынуць ад працы сваёй, бо ўчынкі іх ідуць за імі”».