Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Псальм Давідаў. Госпад — Пастыр мой, і нічога мне не бракуе.

2 На пашах зялёных Ён мяне ўладкаваў, па-над воды супачыну прывёў Ён мяне.

3 Падмацаваў душу маю, вывеў мяне на шлях справядлівасці дзеля імя Свайго.

4 Бо калі буду ісці і лагчынаю ценю смерці, не збаюся ліха, бо Ты са мною. Жазло Тваё і кій Твой — толькі яны мяне суцяшаюць.

5 Ты накрыў перада мною стол насуперак тым, што ўціскаюць мяне; намасціў алейкам галаву маю, і келіх мой поўны з вярхом.

6 Спагаднасць і міласэрнасць будуць крочыць за мною следам, і пасялюся я ў доме Госпада на доўгія дні.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы