Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 17:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 А я ў справядлівасці буду бачыць твар Твой, калі абуджуся ад сну, насычуся абліччам Тваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 А я ў праведнасьці ўбачу аблічча Тваё, абудзіўшыся, насычуся вобразам Тваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Пусьціў стрэлы Свае, і расьсеяў іх, мноства маланак, і рассыпаў іх.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 17:15
23 Крыжаваныя спасылкі  

Так і чалавек: калі засне, не прачнецца, пакуль неба не знікне, не ўстане, і ад сну свайго не прачнецца.


Бо справядлівы Госпад і любіць справядлівасць; правыя ўбачаць аблічча Яго.


Сведчанні Твае — спадчына мая навечна, бо яны — радасць сэрца майго.


Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця, Ты напоўніш мяне радасцю ад аблічча Твайго, асалода вечная ў правіцы Тваёй.


Такая дарога тых, у якіх спадзяванне на саміх сябе, і такі канец тых, якія сваёй гаворкай захапляюцца.


выгубіш усіх, якія гавораць няпраўду; мужам, прагным крыві і крывадушным, брыдзіцца Госпад.


і нават пры цяжары бязвер’я нашага Ты спагадаеш нам.


Ажывуць Твае памерлыя, забітыя мае ўваскрэснуць. Абудзіцеся і спявайце хвалебна вы, якія жывяце ў парахне, бо раса святла — раса Твая, і зямля выдасць на святло пахаваных сваіх.


На гэтым як бы ад сну я прачнуўся і глянуў, і сон мой быў мне прыемны.


Бо вуснамі ў вусны кажу яму, і адкрыта, а не праз згадкі і ўяўленні бачыць ён Госпада! Дык чаму асмеліліся вы дакараць паслугача Майго Майсея?»


Шчасныя тыя, што прагнуць і смагнуць справядлівасці, бо яны насыцяцца.


Мы ж усе з адкрытым тварам аглядаем славу Госпадаву, быццам у люстэрку, і перамяняемся ў Яго вобраз з яснасці ў яснасць, так, як ад Госпадава Духа.


Які пераменіць цела прыніжэння нашага, каб зрабіць яго падобным целу славы Яго, магутнасцю, якою ўсё падпарадквае Сабе.


Калі ж вам не падабаецца служыць Госпаду, то выбірайце сабе цяпер, каму служыць хочаце: ці багам, якім служылі бацькі вашы ў Месапатаміі, ці багам амарэяў, у зямлі якіх вы жывяце: а я і дом мой будзем служыць Госпаду».


І горад не патрабуе ўжо ані сонца, ані месяца, каб асвятлялі яго, бо слава Божая асвятляе яго і Ягня ёсць свяцільняй яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы