Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Міктам Давіда. Захавай мяне, Божа, бо я на Цябе спадзяюся.

2 Сказаў я Госпаду: «Ты — Госпад мой, няма для мяне дабра без Цябе».

3 Да святых, што ёсць на зямлі, да слаўных Тваіх, — да іх усё памкненне маё.

4 Памнажаюцца смуткі тых, якія спяшаюцца ўслед за чужымі багамі. Не буду складаць ім ахвяры крывавай і не назаву іх імёнаў вуснамі маімі.

5 Госпад — доля спадчыны маёй і келіха майго: Ты той, Хто трымае лёс мой.

6 Межы мае выпалі ў [месцах] прыемных, і спадчына мая — выдатная для мяне.

7 Дабраслаўляю я Госпада, Які надае мне разуменне, звыш таго, і па начах навучае мяне нутро маё.

8 Ставіў я Госпада перад вачамі маімі заўсёды; калі Ён праваруч мяне, нічога не баюся.

9 Дзеля таго ўзрадавалася сэрца маё і ўзвесялілася душа мая; звыш таго, і цела маё супакоіцца ў спадзяванні.

10 Бо не пакінеш душы маёй у пекле ды не дасі святому Твайму ўбачыць парахненне.

11 Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця, Ты напоўніш мяне радасцю ад аблічча Твайго, асалода вечная ў правіцы Тваёй.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы