ЁВА 24:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Бог даў яму месца бяспечнае, на якое ён абапёрся, але вочы Яго на шляхах яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) [Бог] дае яму месца бясьпекі, і ён на гэта абапёрся, але вочы Ягоныя — на шляхах іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ён дае яму ўсё для бясьпекі, і ён на тое абапіраецца, і вочы Ягоныя бачаць шляхі іхнія. |
Спакойныя палаткі рабаўнікоў і бяспечныя для тых, што гнявяць Бога, быццам Бог вядзе іх за руку.
Гэткія ўсе думкі яго; спрыяльныя шляхі яго ў любы час. Далёкія суды Твае ад аблічча яго; пагарджае ён усімі ворагамі сваімі.
Бо, паколькі не выносіцца хутка прысуд супраць ліхіх спраў, сэрца сыноў чалавечых натхняецца, каб чыніць зло.
«Хадземце, і я вазьму віна, нап’ёмся да ап’янення, заўтра будзе падобна, як сёння, ды яшчэ больш».
Хоць бы сышлі яны ў апраметную, адтуль выведзе іх Мая рука; а калі б падняліся аж у неба, адтуль сцягну іх.
Чыстыя вочы Твае, каб не глядзець на ліхоту; і на несправядлівасць не зможаш Ты глядзець. Чаму Ты глядзіш на ліхотнікаў і маўчыш, калі бязбожнік праглынае справядлівейшага за сябе?
А калі той слуга скажа ў сэрцы сваім: “Гаспадар мой марудзіць з прыходам”, ды пачне біць паслугачоў і паслугачак, есці, піць ды напівацца,
Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.
І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я – Той, Які даследуе патаемнае і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.