Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 8:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Бо, паколькі не выносіцца хутка прысуд супраць ліхіх спраў, сэрца сыноў чалавечых натхняецца, каб чыніць зло.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Бо не адразу выносіцца прысуд супраць ліхіх учынкаў. Дзеля гэтага сэрца сыноў чалавечых напоўнена імі, каб чыніць зло.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Няскора ўчыняецца суд над благімі справамі; таму не баіцца сэрца сыноў чалавечых чыніць ліхату.

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 8:11
19 Крыжаваныя спасылкі  

Аказаць міласэрнасць злачынцу — ён не навучыцца справядлівасці, на зямлі будзе чыніць ліхое ды не ўбачыць велічнасці Госпада.


Гаворыць ён у сэрцы сваім: «Не пахіснуся, з роду ў род не будзе мне ліха».


Мааб быў бяспечны ад свайго маленства, і адпачываў спакойна на дрожджах сваіх, і не быў пераліваны з пасудзіны ў пасудзіну, і не выходзіў на выгнанне. Таму захаваўся смак яго ў ім і водар яго не змяніўся.


А фараон, заўважаючы, што настаў супакой, зрабіў цвёрдым сэрца сваё, і не паслухаў ён іх, як прадказваў Госпад.


Каго, хвалюючыся, баішся, што Мяне пачала падманваць ды забылася пра Мяне? Не помніш пра Мяне ў сэрцы сваім? Няўжо таму, што Я маўчу ад даўнейшага часу, ты Мяне не баішся?


дзеля гэтага цяпер паслухайце слова Госпада, рэшта Юды. Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Калі вы звярнулі абліччы свае, каб пайсці ў Егіпет, і пойдзеце, каб там качаваць,


Але зацвярдзела сэрца фараона, так што не адпусціў ён народ і ў гэты раз.


І, праходзячы перад ім, ён усклікнуў: «Госпадзе, Госпадзе Божа, міласэрны і літасцівы, цярплівы і з вялікай літасцю, і праўдзівы,


у лісце напісаўшы: «Пастаўце Урыю ў першым страі, дзе будзе найцяжэйшы бой, і адыдзіце ад яго, каб ён, паранены, загінуў».


А Ты, Госпадзе, Бог міласэрны і літасцівы, і цярплівы, вялікай спагаднасці і праўды,


І гэта — найгоршае сярод усяго, што адбываецца пад сонцам, бо аднолькавая доля — для ўсіх; таму і сэрцы сыноў чалавечых напаўняюцца ліхам і неразумнасцю ў іх жыцці, і самыя апошнія іх [справы] — у мёртвых.


Але Бог даў яму месца бяспечнае, на якое ён абапёрся, але вочы Яго на шляхах яго.


НУН. Пагарджае Госпадам грэшнік у пыхлівасці сваёй: «Не запатрабуе, няма Бога».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы