Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 31:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Ці ж Ён не бачыў шляхоў маіх і не лічыў усе крокі мае,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Ці ж Ён ня бачыць шляхоў маіх і ня лічыць усе крокі мае?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Ці ж ня бачыў Ён шляхоў маіх і ці ня лічыў усіх маіх крокаў?

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 31:4
19 Крыжаваныя спасылкі  

І назвала імя Госпада, Які прамаўляў да яе: «Ты Бог, Які бачыш мяне». І сказала яна: «Напэўна, бачыла я з плячэй Таго, Хто бачыць мяне».


Вочы бо Госпадавы сочаць за ўсёю зямлёю, і даюць мужнасць тым, хто шчырым сэрцам верыць у Яго. Дык неразумна паступаў ты ў гэтым, бо ад цяперашняга часу пачнуцца войны супраць цябе».


Бо Ён ведае марнасць чалавечую; і няўжо ж не заўважае правіннасць, бачачы яе?


Ты пералічыў бы нават крокі мае, але будзеш ласкавы адносна грахоў маіх.


А Ён ведае дарогу маю, і калі выпрабуе мяне, я выйду [чысты], як золата.


Але Бог даў яму месца бяспечнае, на якое ён абапёрся, але вочы Яго на шляхах яго.


Ён бачыць ускрайкі зямлі і заўважае ўсё, што пад небам.


Я паведамлю яму лік крокаў маіх і пайду да яго, як да князя.


Бо вочы Яго — над дарогамі людзей, і Ён бачыць усе крокі іх.


Не адверне Ён ад справядлівага вачэй сваіх і цароў на пасадзе размяшчае на векі, і яны ўзвышаюцца.


Калі б мы забыліся імя Бога нашага і калі б працягнулі рукі да боства чужога,


Ва ўсялякім месцы вочы Госпада. Яны бачаць ліхіх і добрых.


Бо перад Госпадам — дарогі чалавека і Ён бачыць крокі яго.


Бо вочы Мае — на ўсіх шляхах іх: яны не схаваліся ад Мяне, і не ўтоена ліхота іх ад вачэй Маіх.


Вялікі ў рашэннях і магутны ў справах, вочы Твае адкрыты на ўсе шляхі сыноў Адама, каб аддаць кожнаму паводле шляхоў яго і паводле пладоў учынкаў яго.


але падняўся ты супраць Госпада Неба, і прынесены былі да цябе пасудзіны Яго дома, і ты, і твае магнаты, і твае жонкі ды твае наложніцы пілі з іх віно; усхваліў ты таксама багоў срэбраных і залатых, і медных, жалезных, і драўляных, і каменных, якія ані бачаць, ані чуюць, ані разумеюць; Бога ж, Які валодае ў руцэ Сваёй тваім дыханнем і ўсімі дарогамі тваімі, — не ўшанаваў.


Натанаэль кажа Яму: «А скуль жа мяне ведаеш?» Адказваючы, сказаў яму Ісус: «Я бачыў цябе перш, чым пазваў цябе Піліп, калі ты быў пад фігавым дрэвам».


І няма тварэння, схаванага ад Яго, усё вачам Яго аголена і адкрыта, і мы перад Ім адкажам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы