Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭКЛЕЗІЯСТА 7:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

У добры дзень пацяшайся з дабра, а ў дзень ліхі падумай: як тое, так і гэтае стварыў Бог, каб чалавек не даведаўся нічога пра будучыню.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У дзень добры карыстайся з добрага, а ў дзень ліхі ўбач, што адно зрабіў Бог насупраць другога, так што не знойдзе чалавек, што будзе пасля яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

У добрыя дні карыстайся з дабротаў, а ў ліхія дні разважай: і тое і іншае стварыў Бог, каб ня мог чалавек нічога сказаць пасьля сябе.

Глядзіце раздзел



ЭКЛЕЗІЯСТА 7:14
35 Крыжаваныя спасылкі  

і калі яны схамянуцца ў сэрцы сваім у месцы палону іх і, навярнуўшыся, будуць прасіць Цябе, у няволі сваёй кажучы: “Зграшылі мы, ліха чынілі, беззаконне рабілі”;


Той адказаў ёй: «Ты гаварыла, як адна з неразумных жанчын. Калі мы прынялі добрае з рукі Бога, то як жа нам не прыняць злога?» Ва ўсім гэтым не зграшыў Ёў вуснамі сваімі.


Добра для мяне, што быў я прыніжаны, каб навучыўся пастановам Тваім.


І выслухаў лямантаванне маё, і вывеў мяне з долу пакуты і з балоцістай багны; і паставіў Ён на камень ногі мае і ўмацаваў хаду маю.


Неразумны шмат гаворыць: «Не ведае чалавек, што будзе потым, і, што па ім станецца, хто можа яму паказаць?»


Дык цешся, юнача, з сваёй маладосці, і сэрца тваё хай будзе з дабром у днях юнацтва твайго, і хадзі па шляхах сэрца свайго і за позіркам вачэй тваіх; а ведай, што за ўсё гэта павядзе цябе Бог на суд.


Калі ўсё выслухана, канец прамовы [такі]: шануй Бога і спаўняй Яго запаветы, бо ў гэтым — усё для чалавека.


Марнасць з марнасцей, — кажа Эклезіяст, — ды ўсё марнасць.


І ўцяміў я, што нічога няма лепшага для чалавека, як цешыцца працай сваёй; бо такі лёс яго. Бо хто ж прывядзе яго, каб ён даведаўся, што будзе пасля яго?


час плакаць і час смяяцца, час галасіць і час скакаць;


Вось што ўбачыў я добрае: што прыгожа, каб кожны еў і піў і меў асалоду ў радасці ад працы сваёй, у якой працаваў ён пад сонцам, у ліку дзён жыцця свайго, якія даў яму Бог; бо гэта — доля яго.


бо не ведае ён, што станецца потым, бо хто ж яму абвесціць, што адбудзецца?


Дык ідзі і ў радасці еж хлеб свой і пі з весялосцю віно сваё; бо ўжо даўно спадабаліся Богу ўчынкі твае.


Госпадзе, Твая рука паднятая! Але не бачаць; хай, засаромленыя, убачаць руплівасць Тваю пра народ, ды агонь на ворагаў Тваіх праглыне іх.


Дык выліў на яго абурэнне гневу Свайго і моцную бітву і спаліў яго наўкола — і той не ўцяміў, і падпаліў яго, а ён не зразумеў.


Не спыніцца гнеў Госпадаў, пакуль не здзейсніць ды пакуль не выканае Ён намераў сэрца Свайго; у апошніх днях зразумееце ўсё цалкам.


Ці ж з вуснаў Найвышэйшага не выходзяць дабро і зло?


Голас Госпада прызывае горад — і той мудры, хто баіцца імя Твайго: «Слухайце, пакаленні і грамада горада!


Дык ідзіце і навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў заклікаць не справядлівых, але грэшнікаў да пакаяння».


умацоўваючы душы вучняў, навучаючы іх трыванню ў веры і што каб увайсці ў Валадарства Божае, трэба прайсці праз многа прыцясненняў.


І будзеш цешыцца ва ўсіх даброццях, якія даў Госпад, Бог твой, табе і дому твайму, ты, і левіт, і чужынец, які пры табе.


За тое, што ты не служыў Госпаду, Богу твайму, з весялосцю і радасцю сэрца дзеля дастатку ва ўсіх рэчах,


Ён упакорыў цябе нястачай і даў табе есці манну, якой не ведаў ані ты, ані бацькі твае, каб паказаць табе, што не хлебам адзіным жыве чалавек, але кожным словам, якое выходзіць з вуснаў Госпада.


Дык разважай у сэрцы сваім, што, як чалавек гадуе сына свайго, так Госпад, Бог твой, гадаваў цябе,


Смуткуе хто з вас? Хай моліцца. Усцешна на душы? Хай псальмы спявае.