Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 40:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 І выслухаў лямантаванне маё, і вывеў мяне з долу пакуты і з балоцістай багны; і паставіў Ён на камень ногі мае і ўмацаваў хаду маю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Гасподзь ахавае яго і жыцьцё яму зьберажэ; дабрашчасны ён на зямлі будзе. І Ты не здасі яго на волю ворагаў ягоных.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 40:3
18 Крыжаваныя спасылкі  

Накіроўвай крокі мае паводле прырачэння Твайго, і не запануе нада мною аніякая несправядлівасць.


Выведзі душу маю з вязніцы, каб вызнаваць мне імя Тваё; акружаць мяне справядлівыя, калі Ты дасі мне адплату.


Божа, спяваць буду Табе песню новую, граць буду псальмы на дзесяціструнных гуслях.


Бо схавае Ён мяне ў ліхі дзень у палатцы Сваёй. Скрые Ён мяне ў патаемнасці шатра Свайго, на скале Ён узвысіў мяне.


Спявайце Яму новую песню, стройна Яму грайце з ускліканнямі.


Хай радуюцца і цешацца тыя, што жадаюць справядлівасці маёй і хай заўсёды кажуць: «Хай узвялічаны будзе Госпад, які прагне супакою слугі Свайго».


МЭМ. Крок чалавека спасіляецца Госпадам, і ахвотна пойдзе той шляхам Яго.


Любіш ты розныя пагібельныя словы, хітры язык!


Заграз я глыбока ў балоце і няма дна; увайшоў я ў глыбокія воды, і цячэнне цягне мяне.


Але пасля таго навернуцца сыны Ізраэля і будуць шукаць Госпада, Бога свайго, і Давіда, цара свайго, і з пашанай будуць ставіцца да Госпада і да Яго дабра ў канцы дзён.


А многія з тых, што слухалі слова, уверылі; і было іх лікам каля пяці тысяч мужоў.


І яны спяваюць быццам новую песню перад пасадам, і перад чатырмя жывёлінамі, і перад старэйшынамі. І ніхто не мог спяваць гэтай песні, апроч гэтых ста сарака чатырох тысяч, якія былі выкуплены з зямлі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы