Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 10:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Неразумны шмат гаворыць: «Не ведае чалавек, што будзе потым, і, што па ім станецца, хто можа яму паказаць?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Бязглузды памнажае словы, хоць ня ведае чалавек, што будзе потым, і што пасьля яго станецца, хто распавядзе яму?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Дурны шмат чаго нагаворыць, хоць ня ведае чалавек, што будзе, і хто скажа яму, што пасьля яго станецца?

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 10:14
13 Крыжаваныя спасылкі  

Язык мудрых лье веды, вусны бязглуздых выкрыкваюць бязглуздасць.


бо не ведае ён, што станецца потым, бо хто ж яму абвесціць, што адбудзецца?


Бо хто ведае, што добра для чалавека ў жыцці, у нямногіх днях марнасці сваёй, якія пражывае, як цень? Або хто зможа выявіць яму, што будзе пасля яго пад сонцам?


Калі ў чым прысягнуў Богу, не марудзь споўніць: не падабаецца Яму неразумнае абяцанне; дык, калі ў чым прысягнуў — выканай.


І ўцяміў я, што нічога няма лепшага для чалавека, як цешыцца працай сваёй; бо такі лёс яго. Бо хто ж прывядзе яго, каб ён даведаўся, што будзе пасля яго?


У шматслоўнасці не будзе недахопу ў грахах, а той, хто ўтрымлівае вусны свае, — самы разважлівы.


надарма Ёў адчыніў вусны свае і бяздумна словы памнажае».


Бо ён дадае да грахоў сваіх злачынства, сярод нас пляскае ў далоні, ды яшчэ больш павялічвае свае прамовы супраць Бога».


У добры дзень пацяшайся з дабра, а ў дзень ліхі падумай: як тое, так і гэтае стварыў Бог, каб чалавек не даведаўся нічога пра будучыню.


Усё гэта сабраў я ў сэрцы маім, каб дэталёва асэнсаваць, што справядлівыя і мудрыя і іх учынкі — у руцэ Божай. Што любоў, а што нянавісць, — чалавек зусім не ведае: усё — перад ім.


Праца неразумных будзе абцяжарваць тых, хто не ведае, як ісці ў горад.


І ўзвысіліся вы адносна Мяне вуснамі сваімі, і пракрычалі вы словы свае супраць Мяне; і Я пачуў гэта”.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы