РЫМЛЯНАЎ 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ён атрымаў знак абразання, як пячатку справядлівасці праз веру, якую меў яшчэ ў неабрэзанасці, каб стаўся ён бацькам усіх тых, хто верыць у неабрэзанасці, каб і ім была залічана справядлівасць, Біблія (пераклад А.Бокуна) I знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці веры, якую [ён меў] у неабразаньні, каб быў ён бацькам усіх, хто верыць у неабразаньні, каб і ім залічана была праведнасьць, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці празь веру, якую меў у неабразаньні, так што ён стаўся бацькам усіх веруючых у неабразаньні, каб і ім залічылася праведнасьць, |
І кроў будзе вам на пазначэнне дамоў, у якіх вы будзеце знаходзіцца; і калі ўбачу кроў, прайду міма вас, і не будзе на вас плягі згубнай, калі буду караць зямлю Егіпецкую.
«Скажы сынам Ізраэля і паведамі ім: “Глядзіце, каб вам захоўваць суботу Маю, бо гэта знак паміж Мною і вамі ў пакаленнях вашых, каб ведалі вы, што Я — Госпад, Які асвячае вас.
паміж Мною і сынамі Ізраэля і знак вечны; бо шэсць дзён ствараў Госпад неба і зямлю, а ў сёмы дзень спыніў працу і супачыў”».
Акрамя таго, даў ім і суботы Мае, каб былі знакам паміж Мною і імі і каб ведалі, што Я — Госпад, Які іх асвячае.
і святкуйце суботы Мае, каб былі яны знакам паміж Мной і вамі і каб ведалі вы, што Я — Госпад, Бог ваш”.
Але кажу вам, што многія прыйдуць з усходу і з захаду, і ўзлягуць з Абрагамам, Ізаакам і Якубам у Валадарстве Нябесным.
Гаворыць яму Ісус: «Сёння сталася гэтаму дому збаўленне, бо і ён ёсць сын Абрагама.
Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае; а хто бязверны ў Сына, той не ўбачыць жыцця, але гнеў Божы застаецца на ім».
Сказаў ім Ісус: «Я – хлеб жыцця. Хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не засмагне.
Гэта воля Таго, Хто паслаў Мяне, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыццё вечнае; і Я яго ўваскрашу ў апошні дзень».
Адказалі Яму: «Мы – нашчадкі Абрагама, і мы ніколі нікому не служылі. Як жа Ты кажаш: “Будзеце свабодныя”?»
А справядлівасць з веры так кажа: «Не кажы ў сэрцы тваім: “Хто ўзыдзе ў неба?”, – гэта значыць Хрыста звесці,
справядлівасць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх, што вераць. Бо няма розніцы,
у цярплівасці Божай: для выяўлення справядлівасці Яго ў гэты час, каб Ён Сам стаўся справядлівым і апраўдваючым таго, хто веруе ў Ісуса.
Калі была залічана: ці калі быў абрэзаны, ці ў неабрэзанасці? Не пасля абразання, але ў неабрэзанасці;
Дык што можам сказаць? Што пагане, якія не імкнуліся да справядлівасці, атрымалі справядлівасць, але справядлівасць, якая ёсць з веры.
як напісана: «Вось жа, кладу на Сіёне камень спатыкнення і камень згаршэння. І ўсякі, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены».
Гэта не значыць, што слова Божае не здзейснілася. Бо не ўсе, што з Ізраэля, – ізраэльцы.
Але Пісанне замкнула ўсё пад грахом, каб абяцанне з веры ў Ісуса Хрыста было дадзена веруючым.
І хто будзе трымацца гэтага правіла, таму супакой і міласэрнасць, і Ізраэлю Божаму.
У Ім таксама і вы, якія пачулі слова праўды, Евангелле збаўлення вашага, і ў Яго паверылі, запячатаны Духам Святым абяцання,
Госпад, Бог твой, абрэжа сэрца тваё і сэрца нашчадкаў тваіх, каб любіў ты Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй, каб мог ты жыць.
і апынуцца ў Ім, маючы не маю справядлівасць, якая з закону, але тую, якая з веры ў Хрыста, якая ад Бога справядлівасць праз веру,
Праз веру атрымаў Ной аб’яўленне аб тым, што яшчэ было нябачным, і богабаязна пабудаваў каўчэг на выратаванне сям’і сваёй. Праз яе асудзіў ён свет і стаўся спадкаемцам справядлівасці праз веру.
Сімон Пётр?, паслугач і Апостал Ісуса Хрыста, тым, што ў справядлівасці Бога нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста атрымалі з намі аднолькава дарагую веру:
І сказана ёй не шкодзіць траве зямлі, ані якой зеляніне, ані якім дрэвам, толькі адным людзям, якія не маюць пячаткі Божай на чолах.