ПСАЛТЫР 47 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм. 2 Усе народы пляскайце ў далоні, слаўце Бога голасам радасці. 3 Бо Госпад — найвышэйшы, страшны, магутны Валадар над усёй зямлёй. 4 Ён падначальвае нам народы і плямёны пад нашы ногі. 5 Выбраў Ён для нас спадчыну нашу, хвалу Якуба, якога палюбіў. 6 Уваходзіць Бог між радасці і Госпад пры гуку трубы. 7 Спявайце Богу, спявайце. Спявайце Валадару нашаму псальмы. 8 Бо Валадар усёй зямлі — Бог, спявайце ж з мудрасцю. 9 Бог валадарыць над народамі, Бог сядзіць на пасадзе Сваім святым. 10 Князі народаў сышліся з народам Бога Абрагамава, бо шчыты зямныя — у Бога: Ён узвысіўся вельмі высока. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)