Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 10:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Бо завяршэнне закону – Хрыстос, для апраўдання кожнага, хто верыць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Бо канец Закону — Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму, хто верыць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 бо канец закона - Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму веруючаму.

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 10:4
18 Крыжаваныя спасылкі  

На подзвіг душы Сваёй Ён будзе глядзець з задавальненнем, насыціцца веданнем Сваім. «Слуга Мой справядлівы апраўдае многіх, і несправядлівасці іх Сам Ён будзе несці.


адзін бычок ад статка, баран і гадавалае ягня ў ахвяру цэласпалення,


Адказваючы ж, Ісус сказаў яму: «Дазволь цяпер, бо гэтак нам належыць выканаць усякую справядлівасць». Тады Ян дапусціў Яго.


бо закон быў дадзены праз Майсея, а ласка і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.


справядлівасць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх, што вераць. Бо няма розніцы,


Дзякуючы Яму і вы ёсць у Хрысце Ісусе, Які ад Бога стаўся для нас мудрасцю, справядлівасцю, пасвячэннем і адкупленнем,


Таму закон быў нашым настаўнікам у Хрысце, каб з веры былі мы апраўданы.


каб адкупіў тых, якія былі пад законам, каб і мы атрымалі ўсынаўленне.


і вы напоўнены Ім, Які ёсць галава ўсякага начальства і ўлады.


якія з’яўляюцца ценем будучага, цела ж – Хрыстова.


Вось, Ён адной ахвяраю ўдасканаліў на векі тых, якія асвечаны.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы