так для іх саміх, як і для сыноў іх на варту пры брамах дома Госпада і для дома палаткі.
ПСАЛТЫР 134:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Песня ўзыходжання. Вось, дабраслаўляйце Госпада, усе слугі Госпадавы, што стаіце начамі ў доме Госпадавым. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьпеў узыходжаньня. О, дабраслаўляйце ГОСПАДА, усе слугі ГОСПАДА, якія начамі стаіцё ў Доме ГОСПАДА! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Алілуя. Хвалеце імя Гасподняе, хвалеце, рабы Гасподнія, |
так для іх саміх, як і для сыноў іх на варту пры брамах дома Госпада і для дома палаткі.
Таксама яны начавалі каля святыні Госпадавай у час варты сваёй, так што нараніцы самі адкрывалі брамы.
Гэта спевакі, кіраўнікі па родах левітаў, якія заставаліся ў пакоях, вольных ад іншых заняткаў, так што днём і ноччу ўвесь час выконвалі сваю службу.
Дзеткі мае! Не будзьце нядбайнымі, бо вас выбраў Госпад, каб стаялі ў прысутнасці Яго, і служылі Яму, і пакланяліся Яму, і ўспальвалі каджэнні».
і служыце ў святым месцы групамі родаў братоў вашых, сыноў народа, — у кожнай групе частка левіцкага роду.
Песня ўзыходжання. Давідава. Узвесяліўся я тым, што сказалі мне: «Пойдзем у дом Госпадаў».
Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век.
Песня ўзыходжання. Саламонава. Калі Госпад не збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго. Калі Госпад не дапільнуе горада, надарма чувае той, хто пільнуе яго.
Песня ўзыходжання. Часта нападалі на мяне з маладосці маёй; хай кажа цяпер Ізраэль,
Песня ўзыходжання. Госпадзе, не ўзвышаецца сэрца маё ў пыху і не ганарыстыя вочы мае, не ганяюся я за вялікім ані за дзівосным для мяне.
Ля ўваходу ў палатку сустрэчы заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце Госпада, каб не паўміралі, бо мне гэтак загадана».
і была ўдавой васьмідзесяці чатырох гадоў, якая не пакідала святыні, служачы там Богу днём і ўночы ў постах і маленнях.
У гэты час Госпад аддзяліў пакаленне Леві, каб насілі каўчэг запавету Госпада і каб яны стаялі перад Ім на службе і дабраслаўлялі ў імя Яго па сённяшні дзень.
І голас зышоў ад пасада, кажучы: «Слаўце Бога нашага, усе паслугачы Яго, якія Яго баяцца, малыя і вялікія».
Таму стаяць перад пасадам Божым і служаць Яму ўночы і днём у святыні Яго, і Які сядзіць на пасадзе, будзе жыць у іх.