ПСАЛТЫР 113 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Алілуя. Хваліце, слугі Госпадавы, хваліце імя Госпада. 2 Хай будзе імя Госпада дабраслаўлёна з [гэтага] часу, цяпер і вечна. 3 Ад усходу сонца і да захаду яго хай будзе ўслаўлена імя Госпада. 4 Госпад узвышаны над усімі народамі, слава Яго над нябёсамі. 5 Хто ж, як Госпад Бог наш, Які жыве на вышынях? 6 І схіляецца, каб пазіраць на неба і на зямлю? 7 Падымае Ён з зямлі ўбогага, з гною выцягвае беднага, 8 каб памясціць яго з князямі, з князямі народа Свайго. 9 Ён робіць так, што няплодная пасяляецца ў доме як маці, што радуецца сынам. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)