А паслугачы цара сірыйскага сказалі яму: «Бог гор — іх Бог, таму яны перамаглі нас; а мы нападзём на іх на раўніне, і пераможам іх.
ЕРАМІІ 16:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Госпадзе, цвярдыня мая і абарона мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі; да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Сапраўды, бацькі нашы атрымалі ў спадчыну няпраўду, марнасць, якая нічым не дапаможа. Біблія (пераклад А.Бокуна) «ГОСПАДЗЕ, сіла мая і цьвярдыня мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі! Да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Толькі хлусню і марнасьць атрымалі ў спадчыну бацькі нашыя, і няма ад іх карысьці”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Госпадзе! сіла мая і моц мая і прыстанішча маё ў дзень смутку! да Цябе прыйдуць народы ад краёў зямлі і скажуць: «толькі няпраўду спадкавалі нашы бацькі, пустату і тое, у чым ніякай няма карысьці». |
А паслугачы цара сірыйскага сказалі яму: «Бог гор — іх Бог, таму яны перамаглі нас; а мы нападзём на іх на раўніне, і пераможам іх.
Госпад — апірышча маё, і прыстанішча маё. Выратавальнік мой; Бог мой — памочнік мой, і я на Яго спадзяюся; абаронца мой і рог збаўлення майго і апякун мой.
і ад пыхі ўпільнуй слугу Твайго, каб не запанавала нада мной. Тады буду я бязгрэшны і ачышчуся ад вялікага злачынства.
Бо схавае Ён мяне ў ліхі дзень у палатцы Сваёй. Скрые Ён мяне ў патаемнасці шатра Свайго, на скале Ён узвысіў мяне.
Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.
Напалохай звера ў трыснягу, статак быкоў сярод цялят народаў, якія хваляцца зліткамі срэбра. Разгані народы, якія імкнуцца да войнаў.
Прыйдуць усе народы, якія Ты стварыў, і паклоняцца Табе, Госпадзе, і славіць будуць яны Тваё імя.
Наймацнейшая цытадэль — імя Госпада; да яе спяшаецца справядлівы, і там ён узвысіцца.
Бо стаўся Ты абаронай для беднага, абаронай убогаму ў бядзе яго: аховай ад буры, засенню ад спякоты, бо дух дужых — як зімовы дождж.
І будзе чалавек, як сховішча ад ветру ды прыпынак перад бурай, як ручаі водаў на засохлай зямлі або засень вялікай скалы на сухой зямлі.
Такі вось жывіцца попелам; неразумнае сэрца звяло яго, ды не вызваліць ён душы сваёй і не скажа: «Ці ж не падман у правіцы маёй?»
Гэта кажа Госпад: “Праца Егіпта і гандаль Этыёпіі, і сабэйцы, людзі рослыя, пяройдуць да цябе і тваімі будуць; за табой будуць хадзіць, прыйдуць у путах і паклоняцца табе, і будуць прасіць цябе малітоўна: “Толькі ў табе — Бог”, і “Апроч Цябе няма бога”».
І сказаў Ён: “Замала, каб быў ты Мне слугою, каб уздымаць пакаленні Якуба і прыводзіць рэшткі Ізраэля: устанаўлю Я цябе святлом для ўсіх народаў, каб быў Ты збаўленнем аж па край зямлі”.
Тады народы ўбачаць справядлівасць тваю, і ўсе цары — хвалу тваю; і будуць клікаць цябе імем новым, якім назавуць цябе вусны Госпадавы.
бо законы паганаў марныя. Бо ўмельства рук майстра апрацоўвае сякерай дрэва з лесу,
Яны — як пудзіла на агурковішчы, не гавораць яны, іх носяць, бо яны не могуць хадзіць: не бойцеся іх, бо не могуць ані блага рабіць, ані добра».
І будзе: калі вывучаць яны дасканала шляхі народа Майго, каб прысягнулі імем Маім: “Жыве Госпад!”, як навучылі яны народ Мой прысягаць Баалам, то будуць будавацца сярод народа Майго.
Надзея Ізраэля, Збаўца яго ў часе трывогі, чаму Ты — быццам чужынец у краіне ды быццам падарожнік, які збочвае на начлег?
Ці народ змяніў сваіх багоў? А яны ж не багі насамрэч! Мой жа народ змяніў сваю славу на тое, што ніяк не дапамагае!
Святары не казалі: “Дзе ёсць Госпад?” І заканадаўцы не ведалі Мяне, і пастыры паўсталі супраць Мяне, і прарокі прарочылі на карысць Баала і хадзілі за тым, што не дае дапамогі.
Сапраўды, падманныя тыя ўзгоркі і гоман на гарах. Сапраўды, у Госпадзе, Богу нашым, збаўленне Ізраэля.
І будзе ён Мне імем, і радасцю, і хвалою, і весялосцю перад усімі народамі зямлі, якія пачуюць пра ўсе дабрадзействы, якія ім задумаў зрабіць. І будуць яны баяцца і дрыжаць дзеля ўсяго дабра і ўсялякага супакою, які Я ўчыню ім”.
І будзеш прысягаць: “Хай жыве Госпад” згодна з праўдай, слушна і справядліва, і народы будуць дабраслаўляцца праз цябе і будуць табою хваліцца.
Таму гэта кажа Госпад Бог: «Таму што Я выгнаў іх да народаў і рассыпаў іх па зямлі, буду для іх святыняй невялікай ў тых землях, у якія прыбылі».
І Госпад загрыміць з Сіёна, і з Ерузаліма падыме голас Свой; і ўзварухнуцца нябёсы і зямля, Госпад жа будзе прытулкам народу Свайму і цвярдыняй для сыноў Ізраэля.
Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох збродняў Юды і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што адкінулі закон Госпадаў і загадаў Яго не захавалі, звялі іх ідалы іх, за якімі хадзілі бацькі іх;
Госпад Бог — сіла мая, і зробіць ногі мае, як у аленя, ды ўзвядзе мяне на вышыні мае». Кіраўніку хора — на гук струнаў.
І ў той дзень многія народы звернуцца да Госпада і будуць Яму народам. І абжывуся ў цябе, і ты будзеш ведаць, што Госпад Магуццяў паслаў Мяне да цябе”».
Ад усходу бо сонца аж да захаду вялікім будзе імя Маё між народамі, ды ў кожным месцы будуць пасвячаць і складаць ахвяру чыстую імю Майму, бо вялікім будзе імя Маё між народамі, — кажа Госпад Магуццяў.
Бо праўду Божую замянілі на зман і пакланяліся і служылі стварэнню замест Творцы, Які дабраславёны навечна. Амін.
ведаючы, што адкуплены вы ад марнага жыцця вашага, перададзенага вам бацькамі, не знішчаемым срэбрам або золатам,
І затрубіў анёл сёмы. І сталіся моцныя галасы ў небе, кажучы: «Зрабілася валадарства гэтага свету Валадарствам Госпада нашага і Хрыста Яго, і будзе Ён валадарыць на векі вечныя».